Аляксандр Гелагаеў,

У баях паміж дзяржаўнымі вайсковымі фармаваннямі і баявікамі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны бранетэхніку масава выкарыстоўваюць абодва бакі. Браня, хуткасць перасоўвання і зброя, якую немагчыма іншым чынам даставіць на поле боя, – вось плюсы, якія даюць пяхоце розныя тыпы баявых машын.

Што страляе ва Украіне? Частка 1. Стралковая зброя >>>

Менавіта танкі і бранетранспарцёры граюць ролю ўдарнай сілы пры атаках і контратаках, а таксама мабільных пунктаў агнявой падтрымкі ў абароне. Якраз дзеяннямі ўкраінскай бранетэхнікі апраўдваў свае паразы былы камандуючы данецкіх баявікоў расіянін Ігар Стралкоў. На мінулым тыдні з паступленнем 150 адзінак бранетэхнікі звязваў свае надзеіновы кіраўнік "ДНР" Аляксандр Захарчанка.

Для ўкраінскай рэгулярнай арміі, якая ў значнай ступені была небаяздольнай да пачатку адкрытых баявых дзеянняў, танкі і іншыя тыпы бранетэхнікі сталі адной з казырных картаў, якія дазволілі спыніць баявікоў і перайсці ў контрнаступ. У выніку тэрыторыя пад кантролем прарасійскіх баявікоў у Луганскай і Данецкай абласцях скарацілася з чэрвеня па жнівень прыкладна ў 2 разы.

Иллюстрация с сайта mediarnbo.org
Сітуацыя ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) па дадзеных Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны на 21 жніўня 2014 года. Ілюстрацыя з сайта mediarnbo.org.

Моц украінскіх танкавых войскаў – невыпадковая з'ява. Украіна з'яўляецца адной з нешматлікіх у свеце краінаў, якія вырабляюць уласныя асноўныя баявыя танкі (АБТ), а украінскі завод імя Малышава ў Харкаве вырабляў у часы СССР вялікую частку ўсёй савецкай бранетэхнікі. З гэтай прычыны і ў часы незалежнасці, негледзячы на эканамічныя цяжкасці, у Украіне працягваліся распрацоўкі і мадэрнізацыя танкавай тэхнікі харкаўскай вытворчасці.

У выніку ў 2013 годзе, згодна з дадзенымі аўтарытэтнага даведніка The Military Balance, на ўзбраенні ва Украіне знаходзілася 1.110 асноўных баявых танкаў і больш за 5.000 бранетранспарцёраў, баявых машын пяхоты і выведна-дазорных бранемашын.

Вялікая частка тэхнікі была на кансервацыі – не выкарыстоўвалася, а захоўвалася ў гаражах-боксах. Гэтак былі знятыя з узбраення і захоўваюцца 165 танкаў Т-80, 600 танкаў Т-72, 650 танкаў Т-64, 20 танкаў Т-55.

Аднак, хоць пасля развалу СССР на тэрыторыі Украіны знаходзілася прыкладна чвэрць савецкага вайскова-прамысловага комплексу, як піша Бонскі міжнародны цэнтр канверсіі, з-за таго, што ўкраінская армія фінансавалася да апошняга часу на мінімальным узроўні, яна амаль не атрымлівала новай тэхнікі, а вытворцы зброі працавалі ў асноўным на экспарт.

Гэтыя фактары прывялі да таго, што зараз украінскія салдаты ваююць у асноўным на тэхніцы савецкіх часоў, якую часта мадэрнізуюць (як на заводах, гэтак і ўласнымі сіламі), каб павялічыць яе здольнасць вытрымліваць агонь супрацьтанкавых гранатамётаў.

Прарасійскія баявікі выкарыстоўваюць тэхніку, якую, як паведамляюць ўкраінскія органы і некаторыя замежныя сродкі масавай інфармацыі, ім пастаўляе Расія, а таксама тую, якую атрымалася захапіць у якасці трафеяў.

Асноўны танк украінскай арміі – Т-64 у розных мадыфікацыях. Магутныя баявыя машыны знаходзяцца на ўзбраенні двух танкавых брыгад і танкавых батальёнаў і рот у васьмі мэханізаваных брыгадах.

Фота з сайта Мінабароны Украіны
Танк Т-64Б украінскай арміі. Фота з сайта Мінабароны Украіны

Расія мае вялікую колькасць танкаў Т-64 харкаўскай вытворчасці яшчэ з савецкіх часоў, а таксама захапіла шмат баявой тэхнікі ў Крыме, таму цяжка сказаць, якая канкрэтна бранетэхніка баявікоў была атрымана з РФ, а якая – трафейная ўкраінская.

Инфографика: fi.ill.focus.ua
Узброеныя сілы Украіны перад крымскім крызісам. Інфаграфіка: fi.ill.focus.ua

Зараз баявікі толькі адной "ДНР" маюць, згодна з іхнымі заявамі, як мінімум некалькі дзясяткаў танкаў. Маюць танкі і незаконныя ўзброеныя фармаванні ў Луганскай обласці.

Фота: ipress.ua
Танк Т-64 баявікоў. Фота: ipress.ua

Механізаваныя (мотастралковыя) часткі ўкраінскай арміі, узброеныя бранетранспарцёрамі і баявымі машынамі пяхоты савецкай распрацоўкі – БМП-1 і БМП-2, БТР-60, БТР-70 і БТР-80.

Таксама ў баявых дзеяннях былі заўважаныя БТР-4 – машыны распрацаваныя ў Украіне ў пачатку 2000-х гадоў.

Фота: Вайсковае тэлебачанне Украіны
Украінскі БТР-4 на блокпасту ў Данецкай вобласці. Фота: Вайсковае тэлебачанне Украіны

Фота: Міністэрства абароны Украіны
Бранетранспарцёр украінскай арміі. Асноўная роля такой тэхнікі – дастаўка пяхоты да месца бою і эвакуацыя параненых, але часта БТР падтрымліваюць пяхоту ў баі кулямётным агнём. Фота: Міністэрства абароны Украіны

Фота: Дзяржаўная памежная служба Украіны
Бранетранспарцёр прарасійскіх баявікоў батальёну "Усход", захоплены ўкраінскімі вайскоўцамі пасля бою каля памежнага пункту "Марынаўка". Фота: Дзяржаўная памежная служба Украіны

Тэхніку, якая спецыяльна прадугледжаная да дэсантавання з паветра і перавозкі самалётамі, маюць аэрамабільныя часткі ўкраінскай арміі - 1 паветрана-дэсантная і 2 аэрамабільныя брыгады, 1 аэрамабільны полк. Гэта гусенічны транспарцёр БРТ-Д, баявыя машыны дэсанту БМД-1 і БМД-2.

Пасля Суэцкага крызісу 1956 года, калі Вялікабрытанія, Францыя і Ізраіль правялі маштабную дэсантную аперацыю супраць Егіпта, дэсантнікаў ва ўсім свеце практычна заўсёды выкарыстоўваюць як пяхоту і вельмі рэдка – у дэсантных аперацыях. Гэтак было і падчас савецкай вайны ў Афганістане, і расійскіх войнаў на Каўказе. Тое ж адбываецца зараз падчас антытэрарыстычнай аперацыі ва Ўкране.

Фота: dumskaya.net
БМД-1 25-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады Украіны. Фота: dumskaya.net

Фота: panzer35.ru
БМД-1 баявікоў "ДНР". Фота: panzer35.ru

Дзеля выведкі і падтрымкі пяхоты агнём выкарыстоўваюцца БРМ-1К і БРДМ-2 – баявыя выведныя і выведна-дазорныя машыны

Фота з сайта www.unian.net
БРДМ-2 прарасійскіх баявікоў у Марыўпалі. Фота з сайта www.unian.net

Таксама абодва бакі выкарыстоўваюць імправізаваную бранетэхніку – абшываюць бранёй грузавікі, ставяць на іх кулямёты і іншую зброю. З украінскага боку гэтым вызначыліся дабраахвотніцкія батальёны тэрытарыяльнай абароны і Міністэрства ўнутраных спраў, якія не маюць штатных бранемашынаў.

Фота з сайта shushpanzer-ru.livejournal.com
Браніраваны КАМАЗ украінскай міліцыі. Фота з сайта shushpanzer-ru.livejournal.com

Фота: shushpanzer-ru.livejournal.com
Пікап з усталяваным буйнакаліберным кулемётам НСВ. Фота: shushpanzer-ru.livejournal.com

Фота: shushpanzer-ru.livejournal.com
Грузавік баявікоў з узбраеннем і бранёй. Фота: ria.ru
-20%
-10%
-20%
-45%
-21%
-10%
-20%
-10%
-10%
-54%