Аляксандр Гелагаеў,

У арсеналах украінскай арміі ў канцы 2013 года знаходзілася на захоўванні каля 7 мільёнаў адзінак стралковай зброі, сведчаць дадзеныя Інстытута міжнародных спраў і развіцця ў Жэневе.
 
Такім чынам, да захопу Крыма і пачатку ўзброенага канфлікта ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіна займала 4-е месца ў свеце па запасах аўтаматаў, кулямётаў, стрэльбаў і пісталетаў.
 
Дакладныя лічбы і суадносіны паміж колькасцю розных тыпаў зброі невядомыя, але эксперты адзначаюць, што звычайна больш за 70 адсоткаў зброі ў арсеналах - гэта аўтаматы, каля 13 адсоткаў - пісталеты, яшчэ 6 адсоткаў - кулямёты, астатняе прыходзіцца на іншыя тыпы ўзбраення.
 
Пасля развалу СССР на тэрыторыі Украіны знаходзілася прыкладна чвэрць савецкага вайскова-прамысловага комплексу, піша Бонскі міжнародны цэнтр канверсіі, але з-за таго, што ўкраінская армія фінансавалася да апошняга часу на мінімальным узроўні, яна амаль не атрымлівала новай тэхнікі, а вытворцы зброі працавалі ў асноўным на экспарт.
 
Да таго ж украінская армія, якая не чакала пагрозы з боку суседзяў, увесь час скарачалася, што замінала нават належным чынам ахоўваць агромныя арсеналы старых узбраенняў, патронаў і снарадаў.
 
У 1991 годзе на тэрыторыі Украіны, якая абвесціла незалежнасць, было каля 700 тысяч вайскоўцаў, у канцы 2013 года армія краіны налічвала 125 тысяч салдат і афіцэраў. 
 
"Гэта стварае ўсё больш вострую праблему ва ўмовах недафінансавання Узброеных сіл Украіны і сацыяльных канфліктаў у раёнах, дзе знаходзяцца арсеналы", - гаварылася ў даследаванні нямецкага даследчага цэнтра яшчэ да вайны ў Данбасе. 
 
Украіна прымала на ўзбраенне мадыфікацыі ізраільскай стралковай зброі - штурмавой вінтоўкі TAR-21, кулямёта Negev і снайперскага варыянта вінтоўкі Galil, але яны засталіся толькі на ўзбраенні частак спецназа і не траплялі ў аб'ектывы падчас вайны ў Данбасе.
 
Такім чынам, украінскія салдаты, якія зараз вызваляюць рэшту тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей ад прарасійскіх баевікоў, практычна цалкам забяспечаны зброяй савецкай распрацоўкі.
 
Баевікі ўзброеныя тым, што змаглі захапіць ва ўкраінскай міліцыі, на ўкраінскіх вайсковых базах ці, верагодна, атрымалі з Расіі.
 
Ніжэй мы прапануем кароткі агляд стралковай зброі абодвух бакоў.
 
І ўкраінская пяхота, і прарасійскія баевікі найбольш часта выкарыстоўваюць аўтаматы АК, АКМ і АК-74 у розных мадыфікацыях.
 
Салдат украінскага добраахвотнага батальёна "Данбас" з аўтаматам АКМ. Фота: argumentua.com
 
Прарасійскі баявік з АКСУ. Фота: ipress.ua

Абодва бакі маюць на ўзбраенні снайперскія вінтоўкі Драгунова (СВД). Пры гэтым украінскія ўлады заяўлялі, што ў баевікоў сустракаюцца мадыфікацыі, якія былі на ўзбраенні толькі арміі Расіі.
 
Прарасійскія баевікі з вінтоўкамі СВД. Фота: rusvesna.su

Украінскі снайпер з добраахвотніцкага батальёна "Азоў". Вінтоўка без аптычнага прыцэлу - грошы на тое, каб набыць прыцэл, збіраюць праз інтэрнэт. Фота: vv.com.ua
 
Асноўны ручны кулямёт абодвух бакоў - кулямёт Калашнікава (ПК) і яго варыянты.
 
Баевікі з батальёна "Усход" у Данецку. У кузаве грузавіка і на першым плане - кулямётчыкі. Фота: unian.net
 
Украінскі кулямётчык. Фота: novayagazeta-ug.ru

Баявік з кулямётам НСВ ("Утес"). Фота: aif.ru
 
Бронеаўтамабіль Першай брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны з украінскай версіяй буйнакалібернага кулямёта НСВ і 4 супрацьтанкавымі ракетамі "Карсар". Фота: freejournal.biz
 
Баевікі так званай Данецкай народнай рэспублікі анансавалі стварэнне пісталета-кулямёта для разведвальна-дыверсійных групаў, але невядома, ці сапраўды зброя выпускаецца і выкарыстоўваецца.
 
 
Таксама, асабліва ў першыя тыдні канфлікту, з двух бакоў выкарыстоўвалася паляўнічая і састарэлая баявая зброя, у тым ліку часоў Другой сусветнай вайны.
 
Фота: ntv.ru
Баявік з паляўнічай стрэльбай. Фота: ntv.ru

Фота: uainfo.org
Салдат батальёна "Данбас" з кулямётам Дзегцярова. Фота: uainfo.org

Фота: komotiniblogs.gr
Прарасійскі баявік з карабінам СКС на месцы падзення лайнера Boeing 777 "Малайзійскіх авіяліній". Фота: komotiniblogs.gr
 
{banner_819}{banner_825}
-50%
-10%
-70%
-54%
-10%
-50%
-50%
-30%
-30%
0061173