
Як расказала інтэрнэт парталу "АКИпресс Ош" выканаўчая дырэктарка кампаніі Тамара Жумашава, 11 верасьня яны праводзілі кансультацыю ў горадзе Кызыл-Кія Баткенскай вобласьці. Паводле яе, гэта робіцца ў сувязі з дэфіцытам працоўных месцаў у Кіргізстане.
"Улічваючы, што ў Беларусі больш аптымальныя ўмовы для пошуку працы і пражываньня патэнцыйным мігрантам, мы аказваем ім кансультацыйную дапамогу. Ужо цяпер мы гатовыя працаўладкаваць каля дзьвюх тысяч грамадзян з спэцыяльнай сярэдняй і сярэдне-тэхнічнай адукацыяй," - сказала Тамара Жумашава.