"фото"/27 ліпеня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў на гэтую пасаду віцэ-адмірала Юрыя Ільіна.

Нарадзіўся віцэ-адмірал Ільін 21 жніўня 1962 ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці Беларускай ССР, паведамляе vgolos.com.ua

Пасля заканчэння Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча Ільін паступіў у Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя Фрунзе. З 1983-га па 1991 год праходзіў службу ў асобнай брыгадзе марской пяхоты Чарнаморскага флоту на пасадах камандзіра ўзвода і камандзіра батарэі. З 1998 па 2003 год камандаваў асобнай брыгадай марской пяхоты ВМС Украіны. У перыяд з 2005 па 2008 год праходзіў службу вайсковым прадстаўніком групы афіцэраў у міжнародных штабах і місіях ў ЗША.

Перад прызначэннем камандуючым ВМС займаў пасаду першага намесніка камандуючага.

Акрамя таго Ільін скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны.

Жанаты, мае дачку.
-30%
-35%
-30%
-25%
-30%
-20%
-20%
0068422