Варшаўская акруговая пракуратура пачала крымінальную справу супраць журналістаў тыднёвіка Wprost за публікацыю матарыялаў следства па катастрофе прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам.
Журналісты незаконна атрымалі копіі матэрыялаў следства. Іх фрагменты былі зацытаваныя ў публікацыі без згоды пракурора, які вядзе справу, паведамілі ўкраінскаму інфармацыйнаму агенству УНІАН у прэс-службе варшаўскай пракуратуры. Паводле яе, публікацыі не пацвержаных матэрыялаў следства адмоўна ўплываюць на ход расследавання справы, дэзынфармуюць грамадства і могуць парушыць правы сваякоў ахвяраў катастрофы.
2 лістапада тыднёвік Wprost з спасылкай на матарыялы следства напісаў, што пракуратура старанна правярае, ці мог галоўнакамандуючы Вайскова-паветраных сіл Польшчы Анджэй Бласік кіраваць прэзідэнцкім Ту-154 на момант яго пасадкі пад Смаленскам 10 красавіка.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY