Гісторыя правядзення гэтага дня непарыўна звязаная з дата 17 кастрычніка 1987 года. У той дзень болей за сотню чалавек сабраліся на плошчы Тракадэро ў Парыжы, дзе ў 1948 годзе была падпісала Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека. 23 гады таму людзі прыйшлі на плошчу, каб аддаць даніну памяці ахвяраў нэндзы, гвалту і голаду.

Мітынгоўцы тады заявілі, што галеча з’яўляецца парушэннем правоў чалавека і пацвердзілі неабходнасць сумеснымі высілкамі дамагацца забеспячэння гэтых правоў. Адпаведныя заявы напісаныя на Помным камяні, які быў адкрыты ў той дзень.

17 кастрычніка — гэта дзень, калі свет можа актыўна прыцягнуць увагу да пакутаў і бедстваў асобаў, што жывуць у галечы. Такія людзі ў гэты дзень могуць адкрыты заявіць аб сваіх праблемах. Ад самога пачатку правядзення Дня яго найважнейшым складнікам быў удзел у ім прадстаўнікоў найбяднейшых слаёў насельніцтва. Правядзенне дня 17 кастрычніка сведчыць таксама пра тое, што людзі ў галечы імкнуцца выкарыстаць свій досвед і свае веды, каб дапамагчы іншым.

Паводле звестак на пачатак 2010 года, у Беларусі 6% насельніцтва мела прыбыткі ніжэй за 250 тысяч рублёў — тады гэта быў бюджэт пражытковага мінімума. Менавіта пра такіх людзей можна сказаць, што яны жывуць у галечы. 
-20%
-10%
-30%
-50%
-20%
-15%
-10%
-40%
-30%
-10%
0068422