57 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Амерыканскія і еўрапейскія ўрады адмяняюць замовы на вакцыну супраць свінога грыпу. У свеце ўсё больш гавораць пра маніпуляцыі з гэтым вірусам, інфармуе onet.pl.

З гэтай прычыны Савет Еўропы абмяркуе ў другой палове студзеня ў Страсбургу прапанову расследаваць дзейнасць фармацэўтычных кампаній, якія падазраюцца ў маніпуляцыях са свіным грыпам дзеля павелічэння свайго прыбытку.

З такой ініцыятывай выступіў вядомы эпідэміёлаг Вольфганг Водарг, які ўзначальвае ў Савеце Еўропы падкамітэт па ахове здароўя. На думку Водарга, вытворцы супрацьгрыпозных прэпаратаў і вакцын аказалі ціск на Сусветную арганізацыю аховы здароўя і прымусілі яе абвясціць свіны грып пандэміяй.

Цяпер жа ўлады краін масава адмяняюць замовы. Так, Францыя плануе адмовіцца ад 50 млн доз вакцыны з замоўленых 94 млн, Нямеччына - ад паловы з замоўленых 50 млн доз. Вялікабрытанія і Бельгія вядуць перамовы з пастаўшчыком аб паніжэнні аб'ёму закупаў. Іспанскія службоўцы заяўляюць, што хочуць вярнуць нескарыстаную вакцыну, Нідэрланды і Швейцарыя плануюць паслаць частку вакцынаў у краіны, дзе яе бракуе.

На росце продажу вакцыны ад грыпу A/H1N1 брытанская фармацэўтычная кампанія GlaxoSmithKline зарабіла дадатковыя 3,5 млрд долараў. Sanofi і Novartis планавалі атрымаць 1 млрд і 600 млн долараў адпаведна.
-25%
-30%
-50%
-25%
-10%
-50%
-15%
-30%
-25%
-10%