фотоФранцускія рыбакі зь Міжземнага мора спынілі страйк, які трываў амаль тры тыдні.

Быў гэта пратэст супраць высокіх коштаў на паліва. Рыбакі выходзяць сёньня ў мора, але не выключаюць, што могуць узнавіць страйк. Арганізатары пратэстацыйных акцыяў чакаюць выніку сустрэчы міністраў марской гаспадаркі краін Эўразьвязу, якая заплянавана праз два тыдні. Міністры, між іншым, зоймуцца пытаньнем паліва.

Францускія рыбакі спынілі, а пачалі свой пратэст гішпанскія кіроўцы фураў. Кіроўцы грузавых аўтамабіляў пачалі бестэрміновы страйк. Яны зазначаюць, што цягам году цэны на паліва павялічыліся на 35%. Кіроўцы заблякавалі памежныя пераходы паміж Гішпаніяй і Францыяй. Доўгія чэргі блякуюць пад’езды да некаторых аўтамабільных заправак і гіпэрмаркэтаў.

-10%
-20%
-21%
-10%
-20%
-10%
-10%
-10%
-50%
-20%
-30%