Два вядомыя беларускія калектывы - "Сябры" ды "Песняры" - заключылі дамову з Акадэміяй мастацтваў на здымкі некалькі ўласных кліпаў. Пра гэта Андрусю Такіндангу распавяла студэнтка факультэта экранных мастацтваў акадэміі, а таксама спявачка Паліна Паланейчык. "Тусоўка" лепш ведае яе як Паліну Рэспубліку. Яна прызналася, што хацела б зняць кліп для "Сяброў", папрасіла не наракаць на беларускае кіно, бо "казаць, што яно зусім кепскае - несправядліва, казаць, што яно добрае - глупства".
Маленькая Паліна і яе вялікая рэспубліка. Увесь час яны абедзьве не маюць спакою, бо то спяваюць, то вучацца, то ганяюць у футбол ці здаюць іспыты. Андрусь Такінданг уварваўся ў гэты вір на некалькі хвілінаў, каб распавесці пра песні, талент, эйфарыю і "9 траўня ў Эрнста".
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Адкрыць/cпампаваць вiдэа (80.06 МБ)