Кастусь Лашкевіч таксама адзначае, што кошты на жыллё, якое знаходзіцца блізка да алімпійскіх аб’ектаў за год выраслі на 445% і дасягаюць неверагодных вышыняў. Тыя, хто здае сваё жытло ў арэнду за тры тыдні атрымаюць прыбытак, які забяспечыць ім бесклапотнае існаванне напрацягу некалькіх месяцаў!
Вялося ў праграме таксама і пра сталенне і камерцыялізацыю Алімпійскіх гульняў і спартоўцаў напрацягу ХХ стагоддзя. Рэдактар рэсурса sport.tut.by Кірыл Кліменкоў перакананы, што гэта вынік крочання глабальных спаборніцтваў у нагу з часам. Паводле яго ў выпадку з алімпійскімі гульнямі камерцыялізацыя акурат паспрыяла іх відовішчнасці, маштабнасці і прыгажосці. Але пра алімпійскі дух Кірыл сказаў, што гэта хутчэй міф, які ахоўваецца з павагі да ідэяў П’ера дэ Кубертэна. Кастусь Лашкевіч у сваю чаргу надае большую вагу алімпійскаму духу, бо менавіта дзякуючы яму ў гісторыі спорта ёсць прыклады аднаўлення паўнавартаснага спартовага жыцця некаторых скалечаных алімпійцаў. Дый і на час сёлетняй Алімпіяды краінам-удзельніцам удалося дамовіцца пра спыненне ўсіх ваенных канфліктаў на бліжэйшыя тры тыдні таксама з павагі да гэтае каштоўнасці.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Скачать аудио (53.38 МБ)
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Скачать видео