/

Двойчы дыпламаваны спецыяліст і гамельчук без дыплома аб вышэйшай адукацыі сышліся ў тым, што наданне празмерна высокага значэння дыплома аб вышэйшай адукацыі ў Беларусі ўсё ж прывядзе да істотных зменаў у сістэме адукацыі.

Аляксандр Власкін, выпускнік факультэта міжнародных адносінаў БДУ, магістр паліталогіі ЕГУ перакананы, што моладзь перастане губляць пяць год на тое, каб з запаветным дыпломам, напрыклад, бібліятэкара кіравацца на працу на будоўлі. Ён перакананы, што незаслужана ганебнае стаўленне да спецыяльнай адукацыі зменіць пашырэнне інфармацыі пра рэальныя даходы працаўнікоў розных галінаў.

Блогер і лідар моладзевай сеткі прафсаюза РЭП, былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Андрэй Стрыжак прабыўшы студэнтам тры гады перакананы, што для большасці студэнтаў вну навучанне – гэта рэальная магчымасць адтэрмінаваць і скараціць час службы ў войску для хлопцаў. Да таго ж у распаўсюджанай празе да ведаў ён бачыць працяг савецкага прынцыпу выкарыстання вну як ліфта з раёнаў у абласныя цэнтры, а адтуль у сталіцу, са сталіцы ў замежжа. Грамадскі актывіст перакананы, што адсутнасць дыплома не пагаршае жыцця чалавеку, які хоча быць спецыялістам у пэўнай галіне. “Лепш мець няскончаную адукацыю, чым незасвоенную”, - кажа Андрэй.

Аляксандр Власкiн (злева) i Андрэй Стрыжак (зправа)

Да гаворкі пра запатрабаванасць вышэйшай адукацыі таксама далучыліся два абітуренты – ўладальнікі “стобальных” сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання Крысціна Пачко з Навалукомля і Андрэй Собаль з Баранавічаў. Абодва яны лічаць атрыманне дыпломаў аб вышэйшай адукацыі сваёй мэтай на бліжэйшы час.

Студэнт з дзевяцігадовым стажам Аляксандр Гойшык, які атрымаў за гэты час чатыры адукацыі, распавёў, як здзівіў супрацоўнікаў польскіх вну беларускай адукацыйнай праграмай, што дзеля таго, каб не ісці ў войска гатовы думаць і пра пятую адукацыю і свае свабоды ва ўроцлаўскім універсітэце, пра якія толькі мараць беларускія студэнты.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудые (25.63 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа

-25%
-30%
-22%
-15%
-50%
-20%
-20%
-54%
-20%