/

Змушаная прывязанасць да жыцця ў сельскай мясцовасці, распаўсюджаная за савецкім часам на тэрыторыі Беларусі, адграла найважнейшую ролю ў захаванні народных традыцыяў і культуры. Такое меркаванне выказала ў часе чарговага выпуску праграмы TUT-Бава адна з вакалістак этна-фолк-гурта Guda Вікторыя Міхно.



Яна перакананая, што шырока папулярызаваная сёння народная традыцыя насамрэч для кожнага свая, і пра яе можна і варта дазнацца, проста паспытаўшы бацькоў ці бабулю з дзядулям. А тое настолькі ж важна, як ведаць свой радавод да сёмага калена.
Яшчэ дзве вакалісткі гурта Ганна Емялёва і Наста Шыманская падкрэслілі містычнасць беларускіх народных традыцыяў, аднак дадалі, што традыцыйнае ўвасабленне свету – не аб’ект для прэпаравання. Каб жыць у ім шчасліва і гарманічна, не трэба празмерна ўдавацца ў дэталі і шукаць заканамернасцяў.

Яшчэ адзін госць праграмы, Алесь Таболіч, лідар гурта ZNICH адзначыў, што для яго паганства – не субкультура, а перакананні. Ён упэўнены, што каб далучыцца да велічнай спрадвечнай энэргетыкі трэба хоць раз у жыцці далучыцца да масавага народнага свята, напрыклад, Купалля. Аднак трэба быць не назіральнікам, а актыўным удзельнікам: у нацыянальным строі скакаць праз вогнішча не з аўтамабільных пакрышак, спяваць песні, вадзіць карагоды. Сам ён пераймаў веды пра народную культуру ад сваёй бабулі, і верыць, што гэта самая дакладная крыніца такой інфармацыі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудые (30.21 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа






{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-50%
-20%
-20%
-20%
-20%
-30%
-30%
-20%
-35%