Алена Андрэева,

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі славянскі камітэт" Сяргей Касцян заявіў, што заўжды лічыў сябе нацыяналістам і ніколі таго не саромеўся. Ён перакананы, што калі пераважная большасць беларусаў адчуе сябе нацыяналістамі, то ў краіне амаль аўтаматычна вырашыцца моўнае пытанне, людзі стануць па-іншаму ставіцца да краіны і працэсаў унутры яе. 

Паводле вынікаў найноўшага апытання лабараторыі "Новак", амаль траціна беларусаў лічыць сябе савецкімі людзьмі. Сацыёлаг Надзея Яфімава бачыць прычыны такога самавызначэння ў настальгіі па нібыта бесклапотнай мінуўшчыне на фоне цяперашніх фінансавых цяжкасцяў. У сваю чаргу, сузаснавальнік Інстытута беларускай гісторыі і культуры, гісторык, прафесар Анатоль Тарас перакананы, што эканамічны фактар уплывае на нацыянальнае самавызначэнне, аднак тое не значыць, што калі грамадзяне Беларусі стануць жыць лепей, яны стануць большымі беларусамі ці больш культурнымі, цікаўнымі да гісторыі, гаваркімі па-свойму. Ён адзначыў, што найбольш складаны этап для нацыянальнага самавызначэння беларусаў яшчэ наперадзе: важна будзе, каб пасля распаду суседняй Расіі, якая мае вялікі ўплыў на нашу тэрыторыю, беларусы пажадалі застацца беларусамі. 

Вядучы сацыёлаг лабараторыі "Новак", кандыдат сацыялагічных навук Надзея Яфімава падкрэсліла, што беларусы перажываюць этап вызначэння нацыянальных рысаў. Гэта пацвярджаюць і вынікі даследавання, удзельнікі якога асноўнымі рысамі нацыянальнага характару назвалі гасціннасць, працавітасць, дабрыню, цярпімасць, законапаслухмянасць беларусаў. Але пры гэтым толькі 8% апытаных лічаць сябе тыповымі беларусамі. Людзям ужо не хочацца думаць толькі пра самазахаванне, быць пасіўнымі, як на тое ўказваюць пералічаныя варыянты. Але і для празмернай актыўнасці пакуль няма падставаў. 

Яны могуць сфарміравацца ў навучальных установах, якія будуць весці навучанне па-беларуску ад садка да ВНУ, лічыць каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі" Алена Макоўская. Па яе меркаванні, у пытанні нацыянальнага самавызначэння важна ўлічваць высокую ступень асіміляцыі беларусаў, якія, трапляючы ў замежны асяродак, лёгка і хутка там прыстасоўваюцца і пачынаюць адносіць сябе да рэгіёну пражывання. Праз тое штогод Беларусь губляе тых, хто лічыць сябе беларусамі, пакідаючы пры сабе беларускі пашпарт.

Абмеркаванне актуальнага стану самаідэнтыфікацыі беларусаў у межах чарговага выпуску праграмы "TUT-Бава" скіравалася пераважна на абмеркаванне моўнай сітуацыі ў краіне. Аднак госці былі адзінадушнымі ў тым, што ад мовы для беларусаў сёння шмат што залежыць. Ва ўнісон прагучала меркаванне пра тое, што праз 20-40 год беларусы стануць зусім іншымі, галоўнае, што іх будзе яднаць з нашымі сучаснікамі - гонар за сваю краіну.




Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Спампаваць аўдыё (30.13 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Спампаваць вiдэа


{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-20%
-10%
-50%
-10%
-20%
-10%
-45%
-10%