Алена Андрэева,

"Вялікі слоўнік беларускай мовы", які налічвае больш за 222 тысячы словаў стаўся своеасаблівай народнай будоўляй найноўшай Беларусі. Такое азначэнне шматгадовай працы праграміста, які стаў лінгвістам, Фёдара Піскунова даў лінгвіст Зміцер Саўка. Ён адзначыў унікальнасць выдадзенага нядаўна даведніка, які не мае аналагаў у Беларусі і за яе межамі. Адзінае, чаго бракуе "Вялікаму слоўніку" - фіксацыя арфаэпічнай нормы. Але тое не было мэтай складальніка. Паводле Змітра Саўкі, распрацоўка арфаэпічных нормаў сучаснай беларускай мовы з'яўляецца звышзадачай усяго грамадства, якая, што праўда, не можа быць вырашанай за адзін ці пяць год. На завяршэнне чарговага выпуску праграмы TUT-Бава лінгвіст Зміцер Саўка настойліва папрасіў складальніка "Вялікага слоўніка беларускай мовы" паспрыяць найхутчэйшаму з'яўленню даведніка ў сусветным павуцці дзеля забеспячэння кожнаму ахвотнага магчымасці зверыцца са слоўнікам, каб беларуская мова развівалася і пашыралася.

Складальнік "Вялікага слоўніка беларускай мовы" Фёдар Піскуноў, які калісьці быў праграмістам, а ў выніку 12-гадовай працы над даведнікам стаўся адным з самых абазнаных лінгвістаў краіны, адзначыў, што неабходнасць у інтэрнэт-жыцці слоўніка выклікае ў яго шэраг сумневаў. Ён спадзяецца, што яму ўсё ж удасца стварыць такую форму віртуальнага даведніка, якая абароніць яго ад карыстальніцкіх карэкціровак, але зможа задаволіць моўныя запыты цікаўных. Параўноўваючы другое даведачнае выданне, якое таксама пабачыла свет у апошні месяц -  слоўнік, створаны групай супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры на аснове "Слоўніка беларускай мовы" - і сваю працу, Фёдар Піскуноў зазначае, што падзел на афіцыйня і неафіцыйныя слоўнікі сёння проста немагчымы. Усе зацікаўленыя бакі маюць стаць саюзнікамі дзеля захавання і развіцця мовы, якая знаходзіцца ў стадыі вымірання. У эфіры праграмы TUT-Бава спадар Піскуноў таксама распавёў пра тое, як пішацца слоўнік, з чаго пачынаецца праца, як у гэтай справе дапамагае камп'ютар і тлумачыць, якімі чынам "Вялікі слоўнік беларускай мовы" стаў адным з самых аб'ёмных даведачных моўных выданняў свету.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Спампаваць аудыё (29.89 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Спампаваць вiдэа

-51%
-18%
-10%
-45%
-20%
-10%
-50%
-30%
-20%
-20%
-20%
-11%