Алена Андрэева,

Дзеля сямейнага шчасця жонкі ды мужы павінныя быць ахвярнымі, пры чым межаў гэтае ахвярнасці з пункту гледжання праваслаўнай, каталіцкай і габрэйскай цэркваў амаль не існуе. Пра гэта вялося ў чарговым выпуску праграмы TUT-Бава, прысвечаным Міжнароднаму дню сям'і. Над умацаваннем беларускіх сямей і выхаваннем сучасных дзетак разважалі тры святары -  ксёндз Пётр Бялевіч, адказны па пытаннях сям’і Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла, протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, клірык мінскага Свята-Духава кафедральнага сабору, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі, i Рыгор Абрамовіч, равін абшчыны прагрэсіўнага іўдаізма.



Сям'я без дзяцей немагчымая, а іх павінна быць столькі, колькі Бог дае, - пераканыя госці студыі. Ксёндз Пётр Бялевіч пры гэтым апелюе да сітуацыяў у бяздзетных сем'ях, альбо сем'ях, якія прагнуць мець шмат дзетак, аднак у іх нараджаецца адно, два ці тры дзіцяці. На абвінавачванні на адрас сучасных дзетак у празмерным эгаізме, не ўласцівай дзецям прагматычнасці святары адказваюць, што прычына ў тым, што дарослыя падаюць дзецям такія прыклады.

Протаіерэй Аляксандр Шымбалёў абураецца празмернай ілжывасцю цяперашніх дарослых, якія хлусяць нават там, дзе на тое няма патрэбы, напрыклад, у выпадку з "небалючымі" прышчэпкамі.

Равін Рыгор Абрамовіч падкрэсліў, што без сварак не абыходзіцца амаль ні адна сям'я, і першая сварка становіцца той дзіркай, якая будзе з часам пашырацца. Паводле яго, усё пытанне ў тым, ці хопіць супружнікам сілаў на тое, каб гэтую дзірку залатаць штораз. А дзеля таго, трэба навучыцца дараваць. Менавіта з дараваннем крыўдаў у сённяшнім грамадстве асабліва цяжка, а праз тое і вялікая колькасць разводаў і непаразуменняў. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудыё (27.43 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа
-25%
-30%
-20%
-20%
-10%
-20%