Алена Андрэева,

Такое меркаванне  ў чарговым выпуску праграмы TUT-Бава выказаў крэатыўны дырэктар агенцтва Astronim* Багдан Каравец (@korovets). Госцяй студыі таксама была галоўны рэдактар “Женского журнала” Юлія Дарафеева, якая абараняла беларусак ад абвінавачванняў у безгустоўі, называючы этап надзвычайных міні-спадніц, максімальных дэкальтэ і паўсюдных стразаў неабходным этапам на шляху да ўнутранай і знешняй гармоніі беларускіх дзяўчат. 

Багдан Каравец сказаў, што аголеныя жаночыя каленкі асабліва ўвесну больна б'юць па галаве, і гэта найчасцей не прага адпавядаць мужчынскім чаканням, а жаночае жаданне кіраваць супрацьлеглым полам на інстынктыўным узроўні. Таксама Багдан распавёў, што вельмі рэдка апранае строгі чорны строй, бо скарае ў ім усіх навакольных жанчын, незалежна ад даўжыні іх спадніцаў. Ён таксама дадаў, што даўжыня дзявочай спадніцы найчасцей паказвае на прыкладную працягласць адносінаў, на якія разлічвае яе гаспадыня ў дачыненні да аб'екту свайго "палявання". 

Юлія Дарафеева адзначыла, што нават маладыя дзяўчаты сёння яшчэ кампенсуюць былы за саветамі таварны дэфіцыт, які дастаўся на падсвядомым узроўні ў спадчыну. Менавіта таму купляецца больш рэчаў, чым насамрэч трэба і чым насамрэч носіцца. А ўжо праз гэтую разнастайнасць з'яўляюцца не заўжды ўдалыя, але эксперыменты са знешнім выглядам. Аднак гэта не надта выбіваецца ў Беларусі з моднага кантэксту Еўропы, якая імкнецца да дэмакратычнасці ва ўсім. А ў разгар сёлетняй вясны, якую Юлія назвала "чорнай", яна пажадала ўсім беларусам, незалежна ад пола, яркіх фарбаў, якія як ніколі важныя сёння для нашых вачэй. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудые (26.34 МБ)
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа

-20%
-10%
-50%
-12%
-15%
-20%
-15%