Алёна Андрэева,

У Сусветны дзень тэатра прадстаўнікі эксперыментальных тэатраў Беларусі ў часе чарговага выпуску праграмы "TUT-Бава" выказаліся за неабходнасць павышэння агульнай тэатральнай культуры Беларусі. Яны адзначылі, што спецыфічныя ўмовы, у якія пастаўленыя неакадэмічныя тэатры ў краіне, вымушаюць тэатры не проста выжываць, аднак і даказваць штораз сваё права на існаванне. І пакуль сітуацыя не зменіцца, акцёры будуць здзіўляцца кветкам ад гледачоў і абыходзіцца без прынятых калісьці гледачоў у вечаровых строях у зале, а тэатралы будуць вымушаныя змірыцца з тым, што тэатр можна сустрэць і на карпаратыве

Што ж тычыцца запрашэнняў на прыватныя імпрэзы, то да іх прадстаўнікі эксперыментальных тэатраў ставяцца як да спробаў адтачыць прафесійнае майтэрства акцёраў у нетыповых умовах. Існы стан тэатральнага эксперыменту абмяркоўвалі Вольга Прохарава, кіраўнік асаблівага тэатра “Мімоза”, Алесь Сухадолаў, PR-менеджэр асаблівага тэатра “Мімоза”, Дзмітры Залесскі, кіраўнік тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I, Дзмітры Масцяніца, кіраўнік эксперыментальнага тэатра EYE, а таксама кіраўнік эксперыментальнага тэатра ETERE Сяргей Вайтовіч

Вольга з Алесем распавядалі пра тое, як цяжка прасоўваць тэатр, акцёрамі якога з'яўляюцца ў тым ліку і людзі з інваліднасцю. Дзмітры Залесскі распавёў пра тое, як спрабуе заваяваць для свайго тэатра статус дзяржаўнага, каб усталяваць з акцёрамі працоўныя адносіны ў класічным разуменні і тым самым забяспечыць тэатру стабільнасць. Дзмітры Масцяніца распавёў, як праводзіў першую рэпетыцыю на лесвічнай пляцоўцы, і патлумачыў, што выступы на імпрэзах па запрашэнні дазваляюць не губляць акцёрскага майстэрства. Сяргей Вайтовіч адзначыў, што ў Беларусі ягоны тэатр прасоўваецца амаль выключна праз інтэрнэт, таму што мала людзей і арганізацый, здольных аплаціць пастаноўкі з ужываннем сучасных тэатральных спецэфектаў.

Глядзіце ў праграме таксама пра тое, якія прэтэнзіі вылучаюць тэатралы да крытыкі, як дзеляць пляцоўкі і аўдыторыю і дзеля чаго насуперак усім цяжкасцям працягваюць займацца тэатрам. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудыё (30.56 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа

 
{banner_819}{banner_825}
-15%
-45%
-20%
-20%
-20%
-20%
-15%
-15%