Спадар Гуляеў адзначыў, што журналісты шмат працавалі ў часе асвятлення тэракту, аднак на хвалі агульнай эмацыйнай узрушанасці грамадства па гарачых слядах дазвалялі сабе шмат рэзкіх выказванняў, якія не адпавядаюць этычным нормам журналістыкі. Ён перакананы, што шырокае абмеркаванне магчымасці мараторыя на смяротнае пакаранне ці нават яго адмена не могуць быць выніковымі. Меркаванне асобных палітолагаў пра тое, што цяпер, пасля выканання прысуду ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва акурат і можа быць уведзены мараторый абверг і праваабаронца Алег Гулак, які пры тым перакананы, што ўвядзенне мараторыя неабходна, а таму магчыма.
Вадзім Васюцінскі, загадчык лабараторыі псіхалогіі мас і супольнасцяў Інстытута соцыяльнай і палітычнай псіхалогіі Нацыянальнай академіі педагагічных навук Украіны, доктар псіхалагічных навук, прафесар адзначыў, што галоўныя пытанні, якія вырашае для сябе грамадства пасля тэрактаў, - бяспекі і вызначанасці ў тым сэнсе, што такое больш не паўторыцца. Аднак у параўнанні з расіянамі беларусы пасля такіх здарэнняў адчуваюць сябе больш безабароннымі, бо спрацоўвае генетычная памяць, якая нагадвае пра шматстагоддзевы прыгнёт і напады з усіх бакоў. Пры гэтым, на яго думку, расіяне псіхалагічна больш балюча перажываюць посттэрактныя сітуацыі ў параўнанні з беларусамі, бо нам дастаткова "залізаць раны", а ўсходнія суседзі ўспрымаюць кожнае такое здарэнне як удар па велічы дзяржавы. Рэзкую рэакцыю інтэрнэт-супольнасці на выкананне выраку спадар Васюцінскі звязаў з агульнай радыкальнасцю сеціўных карыстальнікаў у параўнанні з шараговымі грамадзянамі, якія пры тым могуць пераняць настроі інтэрнэт-адыктаў.
Поўная версія інтэрв'ю з Вадзімам Васючэнкам неўзабаве з'явіцца на нашым партале. Цяпер жа прапануем вашай увазе поўную відэаверсію студыйнай размовы ў межы праграмы TUT-Бава з Анатолем Гуляевым і Алегам Гулаком.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Спампаваць аудыё (31.14 МБ)
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Спампаваць вiдэа