177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  2. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  3. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  4. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  5. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  6. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  7. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  8. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  9. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  10. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  11. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  12. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  13. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  14. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  15. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  16. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  17. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  18. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  19. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  20. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  21. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  22. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  23. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  24. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  25. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  26. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  27. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  28. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  29. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  30. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»


Алёна Андрэева,

Ці далёка адышла сучасная беларуская журналістыка ад савецкіх часоў? Ці паспела яна стаць сапраўды прафесійнай, ці дагэтуль не можа пазбавіцца прымет прапаганды. Пра гэта ў праграме TUT-Бава разважалі адказны сакратар грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў" Сяргей Сверкуноў і старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна. Пазней да размовы далучыўся першы намеснік галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Эхо Москвы" Сяргей Бунтман.     

Сяргей Сверкуноў упэўнены, што журналісты павінны дапамагаць грамадству разбірацца ў тым, што адбываецца ў краіне. У адказ на абвінавачванне на адрас журналістаў дзяржаўных СМІ ў прапагандызме ён адзначыў, што ад савецкіх часоў мы яшчэ недалёка адышлі, таму нешта з тагачаснай журналісцкай практыкі ўсё яшчэ застаецца і сёння. Жанна Літвіна лічыць, што ў Беларусі парушаны прынцып успрымання ролі і месца СМІ ў грамадстве, і з гэтага пачынаюцца ўсе праблемы айчыннай журналістыкі. На яе думку, журналістам навязваецца сфармуляванае не імі самімі разуменне іх функцыяў, напрыклад, замацаванне за СМІ функцыі галоўнага механізма правядзення ў жыццё дзяржаўнай ідэалогіі.  
 
На думку Жанны Літвіной сённяшнія беларускія СМІ ўсё больш губляюць давер беларусаў і асабліва ў перыяды сацыяльных стрэсаў, таму што не здольныя даць чаканых адказаў на актуальныя запытанні аўдыторыі. Прычыны гэтай праблемы, па меркаванні старшыні БАЖ, ляжаць у тым ліку ў абмежаванні свабоды СМІ і журналістыкі. Аднак Сяргей Сверкуноў парыраваў, што свабода СМІ і журналістыкі пачынаецца ў галаве журналіста. Таму, калі журналіст унутрана несвабодны, ніякія знешнія вызвольныя захады не паўплываюць на свабоду СМІ. 
 
Найбольш праблемнай, па меркаванні прадстаўніка БСЖ, сёння з'яўляецца сфера інтэрнэт-СМІ, у якой у неабходнай ступені не ўстаноўленая адказнасць за якасць распаўсюджваемай інфармацыі. Жанна Літвіна на тое адказала, што не менш важным на сёння з'яўляецца набліжэнне да стандартаў якаснай журналістыкі і выкараненне хамства, якое дазваляюць сабе нават галоўныя дзяржаўныя медыя. 

 
Да бавы далучыўся першы намеснік галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Эхо Москвы" Сяргей Бунтман, які адзначыў, што 20 год таму шэраг маскоўскіх журналістаў прыняў маскоўскую хартыю журналістаў, якая значна больш суровая за расійскае заканадаўства ў сферы СМІ. І гэта дазволіла вырашыць тыя праблемы, якія на сёння актуальныя для беларускай медыяпрасторы. Той дакумент таксама стаўся часткай кантракту для журналістаў радыёстанцыі "Эхо Москвы". І нядаўні яго перагляд паказаў, што, нягледзячы на істотныя змены ў жыцці чалавецтва ў апошнія дзесяцігоддзі, істотных зменаў у прынцыпах працы журналіста, зафіксаваных у хартыі, не трэба. Сяргей Бунтман бачыць галоўную транснацыянальную місію журналістыкі ў фарміраванні прафесійнай журналісцкай супольнасці, што дазволіць вырашыць цэлы шэраг праблемаў у сферы якасці сродкаў масавай інфармацыі.
 
Прапануем вашай увазе відэазапіс праграмы "TUT-Бава", прысвечанай актуальным праблемам беларускай журналістыкі.

Неўзабаве на партале з'явіцца тэкставая версія інтэрв'ю з Сяргеем Бунтманам пра праблемы ў расійскай і міжнароднай журналістыцы. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудыё (31.50 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа

“TUT-Бава” – праграма вечаровага эфіру TUT.BY-ТБ, у якой будуць весціся разняволеныя і не вельмі абмеркаванні навінаў і жыцця з прадстаўнікамі розных прафесій. Кожны з нас успрымае і чытае навіны па-свойму. Моцны адбітак на ўласны адбор інфармацыяў накладае і прафесійны занятак. Менавіта ў тым, якія навіны робяць уражанне на прафесіяналаў з розных галінаў, і будзем разбірацца разам.
-20%
-47%
-12%
-20%
-10%
-90%
-10%
-5%
-15%
-10%