Алёна Андрэева,

Ці называць часы генерала Аўгуста Піначэта дыктатурай, ці пакінуць у найноўшай рэдакцыі падручнікаў дэфініцыю "рэжым", маюць вырашаць чылійскія гісторыкі, якія лепш валодаюць сітуацыяй, чым беларусы. Так пракаментаваў гучны палітычны скандал у Чылі, які разгарэўся адразу пасля навагодніх святаў у сувязі са зменай дэфініцый у школьных падручніках па гісторыі, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч у праграме TUT-Бава 

На яго думку, перапісванне беларускіх школьных падручнікаў тры разы за апошнія 20 год дазваляе сёння гаварыць пра добра ўзважаныя падручнікі па гісторыі Беларусі, якія належным чынам прадстаўляюць нашу багатую гісторыка-культурную спадчыну. 



Па словах Даніловіча, адна з галоўных мэтаў, якія стаяць перад Інстытутам гісторыі НАН Беларусі ад 2006 года, - папулярызацыя гісторыі нашай краіны. Аднак зрабіць з гісторыі маркетынгавы прадукт, які б прафесійна і шырока прасоўваўся, пакуль няма магчымасці. Як няма магчымасці вырабляць ці замаўляць якасныя аўдыёвізуальныя матэрыялы па гісторыі. Пры гэтым Інстытут гісторыі адкрыты да супрацоўніцтва і гатовы аказваць разнастайную кансультатыўную дапамогу ўсім энтузіястам і прафесіяналам, ахвочым працаваць у гэтым рэчышчы. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудыё (23.92 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа

Чарговы выпуск праграмы TUT-Бава выйдзе на TUT.BY-ТБ 17 студзеня ў новы час - а 18.30. Далучайцеся!



 
-50%
-10%
-10%
-10%
-20%
-10%
-99%
-40%
-20%