
Сама ж Марыя Георгiеўна, здаецца, увасабляе беларускую жанчыну: выйшаўшы з невялiчкай вёскi на Мядзельшчыне ў вялiкае святло сцэны, яна нiколi не адыходзiла ад народа, заўсёды памятала пра тых, дзеля каго працуе...
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Спампаваць вiдэа
Марыя Захарэвіч нарадзiлася ў Навасёлках, якiя сталi цяпер ваколiцай Мядзеля. Як кажа сама акрыса - 21 лiстапада - на Мiхаiла Архiстрацiга. Даўней жа запамiналi не чыслы нараджэння, а святы. Запiсалi нараджэннем 28-е, пэўна, калi хрысцiлi. Таму дзень нараджэння Марыя Георгiеўна святкуе двойчы.
Захарэвіч удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці ў школе, у аматарскім тэатры пры РДК. Артысты станавіліся лаўрэатамі самых розных, у тым ліку, рэспубліканскіх мастацкіх фэстываляў і конкурсаў. Потым паступіла вучыцца ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля яго заканчэння была залічаная ў трупу Купалаўскага тэатра ў Мінску, дзе працуе да гэтай пары.
Здымалася ў кіна- і тэлефільмах. Яшчэ ў 1977 годзе Марыі Захарэвіч было прысвоенае званне народнай артысткі рэспублікі, у 1984 яе адзначылі Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Партал TUT.BY віншуе Марыю Георгіеўну з днём народзiнаў, зычыць натхнення i моцнага здароўя!
Беларускі партал TUT.BY шчыра дзякуе Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск) за прадстаўленыя матэрыялы:
1. Кінафільм "Маналог працягваецца", 1991 г. Над фільмам працавалі В. Мехаў, М. Мялешка, А. Уласаў, В. Краўцоў, А. Чорных; “Беларускі відэацэнтр”.
"Гэта мы" – сумесны праект Беларускага парталу TUT.BY з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). У яго межах мы публікуем рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.
TUT.BY – гэта мы…