Коронавирус
Выборы-2020
Коллапс с водой в Минске


Юлія Гардзіенка, Дзмітры Бялкоўскі, Алена Шалаева,

Узімку дзіўная навіна скаланула інтэрнэт-прастору Беларусі: маленькая беларуская вёсачка ўвайшла ў тройку лепшых месцаў для сустрэчы Калядаў па версіі тэлеканала CNN. Пагост, што ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, сустракае гасцей не толькі на Каляды. Яшчэ адзін старадаўні звычай - Юравіцкі карагод, што прызнаны ЮНЭСКА нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю - які год прываблівае ў вёску журналістаў і проста гледачоў. 

Пазнаёміцца з удзельнікамі “Карагоду” давялося раней, на прэзентацыі кнігі Андрэя Лянкевіча “Паганства”. Тады ансамбль “Міжрэчча” з Пагосту, прыехаўшы ў сталіцу, ператварыў усю прастору навокал сябе ў вясковы вечар з дзяцінства – з таямніцамі, сімвалічнымі жывёламі, старажытнымі рытуаламі, песнямі, ад якіх шчыміць унутры.
 
І вось зараз, паездка ў вёску Пагост вярнула тое самае пачуццё з дзяцінства, калі бабуліны казкі здаваліся самымі сапраўднымі.
 
Жыхары Пагоста гэтак і жывуць: шануючы продкаў, трымаючыся звычаяў дзядоў, перадаючы ўсё гэта маладым. Для пагостаўцаў – гэта звычайнае жыццё, для гасцей – унікальная рэч, сапраўды вартая трапіць "у топ". Вось і зараз - бабулькі ўжо амаль звыкла, а дзеці – трохі насцярожана – паглядаюць на шматлікіх журналістаў і фатографаў, якія – што за дзіва! – прыехалі за сотні кіламетраў, каб зафіксаваць на сваіх плёнках ды дыктафонах тое, што ідзе ад самых каранёў, чым жылі яшчэ не зусім забытыя прадзеды.
 
Зараз гэта моднае вяртанне да спадчыны. Як сядзібы, што становяцца помнікамі архітэктуры. Як звычаі ды сімвалы, якія спрадвеку мелі вялікае значэнне. Як Каляды, Вялікдзень, Юр’я ды іншыя святы, што спрадвеку адзначалі твае продкі. Як чалавек, што размаўляе на мове дзядоў.
 
Нажаль, так часта здараецца, заўважаць сваё роднае пачынаем толькі тады, калі яно на мяжы знікнення.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць відэа

Юр’я – свята, якое паходзіць з глыбокага паганства. Яно адзначаецца ў гонар святога Георгія-пераможцы — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы, таму ў Юркі просяць дабрабыту для гаспадаркі і свойскай жывёлы. У сваім амаль першасным выглядзе захавалася менавіта ў Пагосце. Казалі, што з Юр’ем сканчваецца зіма і надыходзіць сапраўдная вясна. Пачынала кукаваць зязюля, у поле выганялі кароў, усё пачынала расці і зелянець. За дзень да свята (23 красавіка па старым стылі, 6 мая – па сучасным календары) пяклі каравай, які на наступны дзень упрыгожвалі і з песнямі неслі ў жытняе поле – прыносілі ў ахвяру зямлі. Спявалі вясновыя песні, вадзілі карагоды. Пасля карагодаў на полі вярталіся ў вёску і з караваем абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы. Кожны жыхар быў рады сустрэць карагод ды пачаставаць ўдзельнікаў. І як вяскоўцы чакалі цяпла, так яны былі радыя карагоду з караваем і святу, калі гуляла ўся вёска.

































Сумесны праект БГА "Адпачынак у вёсцы" і партала TUT.BY "Экспедыцыя. Падарожжы ў глыбінку. Наша нематэрыяльная спадчына"
 
-30%
-40%
-30%
-25%
-25%
-20%
-28%
-30%
-10%
-10%