
Цягам двух гадзінаў заснавальнік гуртоў “N.R.M.”, “ZET” і “Крамбамбуля” спяваў уласныя песні розных гадоў і з розных праектаў. Ад добра вядомых усім характарных песенек з “Народнага альбому” да іншамоўных кампазіцый з новага альбома “Крамбамбулі”, які мае выйсці ў хуткім часе.
У паўзах паміж песнямі Вольскі, вядомы дасціпным канферансам, разважаў пра жыццё, дзяліўся творчымі планамі ды адказваў на пытанні гледачоў.
Партал TUT.BY вёў жывую трансляцыю большай часткі канцэрта. Тыя, хто не здолеў пабачыць выступ жыўцом, могуць зрабіць гэта цяпер, паглядзеўшы наша відэа.
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Спампаваць вiдэа