21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для беларусаў гэты тыдзень адзначаны яшчэ адной падзеяй: 24 лютага спаўняецца 76 гадоў знакамітаму сучаснаму пісьменніку Рыгору Барадуліну. Менавіта гэтым падзеям, а таксама кніжнай выставе, якая праходзіла 9-13 лютага, і будзе прысвечаны наш эфір у панядзелак.

Размову пра сучасны стан беларускай літаратуры пачнем у 9.15 разам з літаратуразнаўцай Аксанай Бязлепкінай, якая з’яўляецца куратарам Першага рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама Мар”. Разам з Аксанай Пятроўнай да нас у студыю прыйдзе паэтка Вікторыя Трэнас, загадчыца аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, а таксама ўдзельніцы конкурсу. Пра стаўленне сучасных студэнтаў да беларускай літаратуры, а таксама пра літаратурны конкурс будзем размаўляць у пачатку эфірнага дня.

У 10 гадзін выйдзе традыцыйны выпуск навінаў ад кампаніі Deutsche Welle.

У 10.15 узгадаем кніжную выставу, якая прайшла ў сталіцы 9-13 лютага. Сваімі ўражаннямі аб традыцыйным кірмашы падзеліцца Марыйка Мартысевіч, сучасная беларуская паэтка.

Журналіст Глеб Лабадзенка на мінулай выставе прэзентаваў “Ладдзю роспачы” Ўладзіміра Караткевіча. Прычым, прэзентаваў не самым звычайным спосабам. Калі вы не былі ў ліку наведвальнікаў выставы, далучайцеся да нашага эфіра ў 11.15. Даведаемся пра тое, як прайшло мерапрыемства, з першых вуснаў.

У 12 гадзіннавіны спорту, пасля якіх будзем спяваць разам з бардам Зміцерам Бартосікам песні на вершы Рыгора Барадуліна. Далучайцеся да нас!

У 13.15 выйдзе традыцыйная праграма “Формула поспеху”.

Пытанні нашым гасцям можна задаваць у студыйныя камунікатары: ICQ470659469, Skype smotritutby.

Прамы эфір TUT.BY-ТБ:
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць відэа

-30%
-15%
-40%
-20%
-20%
-20%
-10%
-10%
-20%
-20%
-10%