Добры дзень, шаноўнае спадарства!
 
У жывым эфіры TUT.BY мы гралі новыя песні, каб падрыхтаваць нашых прыхільнікаў да наступнага альбома, дый самім падрыхтавацца да запісу. Было весела!


 
Зараз “Крамбамбуля” рыхтуецца да запісу новага альбома, і TUT.BY разам з Вамі зможа ўвачавідкі заспець каманду на, так бы мовіць, падрыхтоўчым працэсе. Прыняць удзел, а магчыма, і даць парады.
 
Новы альбом – гэта мікс традыцыйных песень народаў розных краінаў, дзе дамінаваць будзе, вядома ж, Беларусь. Стылістычна песні не будуць выконвацца блізка да аўтэнтычнага гучання, наадварот, мы спрабуем трансфармаваць іх у сучасны фармат, але захаваць дух і бязмежную весялосць. Мала таго, акрамя беларускіх версій замежных песень, мы будзем спрабаваць спяваць на мовах арыгіналаў. Зрэшты, ужо спрабуем.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Спампаваць відэа
 







 
А нашы бліжэйшыя планы такія:

16 снежня, КЗ “Мінск”, канцэрт “Белая яблыня грому”. Гэта сур’ёзная і глыбокая канцэртная праграма Лявона Вольскага, якая плаўна трансфармуецца ў крамбамбульны пазытыў.
 
На Стары Новы Год (гэта наша любімае парадаксальнае свята) мы плануем выдаць DVD “Рамантычны канцэрт” “Крамбамбулі”, які адбыўся тры гады таму. Гэта было першае шоу пасля размарозкі забароненых музычных фармацый, сярод якіх была і "Крамбамбуля".
 
14 лютага (ці каля таго) плануецца вялікі канцэрт “Крамбамбулі” з удзелам Святога Валянціна, які зможа ажаніць закаханыя пары, незалежна ад іх веравызнання, палітычных прыхільнасцяў і гэтак далей.
 
Знайсці нас можна лёгка на сайце: krambambula.by.
 
А ўжо на сайце ёсць і тэлефоны, і спасылкі на сацыяльныя сеткі, якія мы паступова асвойваем і дзе з задавальненнем будзем працягваць зносіны з Вамі, дарагія Вы нашы!

Заўсёды ваша, “Крамбамбуля”.


Смотрите по теме:

Александра и Константин: Онлайн-концерт TUT

Онлайн-концерт: АКАНА

Онлайн-концерт: Квартет без названия

Массуд Талебани: Онлайн-концерт

Онлайн-концерт TUT: Группа БЕЗ БИЛЕТА 

Онлайн-концерт: Дмитрий Войтюшкевич

Онлайн-концерт: Yellow Brick Road

Akana + Albin Brun Alpin Ensemble: Онлайн-концерт

{banner_819}{banner_825}
-40%
-25%
-10%
-15%
-20%
-20%
-20%
-10%
-15%
-35%