Увесну 2010-га Лявон Вольскі прэзентаваў сольны альбом на вершы беларускіх класікаў "Белая яблыня грому", мэта якога - вярнуць у сучасны культурны кантэкст творчасць вядомых беларускіх паэтаў. TUT.BY падтрымаў задуму, распачаўшы серыю інтэрв’ю з нашчадкамі, сябрамі і біёграфамі легендарных творцаў. Школьная праграма і дзяржаўная прапаганда стварала і працягвае ствараць з літаратараў ідэалагічна надзейныя вобразы, галовы ў прэзідыумах, сімвалы дзяржаўнага ладу ці статуі ў пантэоне герояў - каго заўгодна, толькі не жывых людзей. Але ж яны таксама кахалі і жартавалі, выпівалі і хадзілі па крамах, ездзілі за мяжу, заўзелі на футболе, гулялі ў карты… Менавіта такімі мы і хочам паказаць мастакоў слова - без бронзы, грыму і глянцу - "Класікаў без глянцу".
Класікі без глянцу. Чым Куляшоў быў нязручны чэкістамКласікі без глянцу. Чым Куляшоў быў нязручны чэкістам“У школьных падручніках Куляшоў пададзены вельмі тэндэнцыйна. Пачынаючы са здымкаў: адбіраліся самыя горшыя. Усе гэта стварае несапраўдны вобраз бацькі, які выклікае адмоўную рэакцыю”, - распавядае дачка народнага паэта Валянціна Куляшова. Якім паэт быў насамрэч? Пра гэта - у праекце TUT.BY “Класікі без глянцу”.
Класікі без глянцу. Мікола Аўрамчык: "Дзяржаўная ідэалогія без мовы - глупства!"Класікі без глянцу. Мікола Аўрамчык: "Дзяржаўная ідэалогія без мовы - глупства!"Старэйшына беларускай літаратуры 90-гадовы паэт Мікола Аўрамчык ведаў класікаў Коласа і Купалу, сябраваў з Панчанкам і Куляшовым ды напісаў легендарную сатырычную паэму “Сказ пра Лысую гару”. Як Караткевіч жаніў афрыканскую нявесту, а Макаёнак святкаваў смерць Сталіна, чытайце і глядзіце ў новым праекце TUT.BY.
Класікі без глянцу. Максім Танк - кароль прэферансуКласікі без глянцу. Максім Танк - кароль прэферансу Школьная праграма і дзяржаўная прапаганда стварала і працягвае ствараць з літаратараў каго заўгодна, толькі не жывых людзей. Але ж яны таксама кахалі і жартавалі, выпівалі і хадзілі па крамах, ездзілі за мяжу, заўзелі на футболе, гулялі ў карты… Менавіта такімі мы і хочам паказаць паэтаў - без бронзы, грыму і глянцу.