Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
Общество
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

«Падарожжа дылетанта» — адзін з самых вядомых телепраектаў Беларусі, аўтарам і вядоўцам каторага з’яўляецца Юры Жыгамонт. Ён наведвае разнастайныя мястэчкі і вёскі Беларусі і расказвае пра іх тое, што часцяком не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Такім чынам краіна адкрываецца для кожнага гледача па-новаму. Запрашаем у незабыўнае падарожжа!

Праграма выходзіць на партале TUT.BY са студзеня 2017 года пры падтрымцы кампаніі velcom. Сачыце за абнаўленнямі на партале кожны другі аўторак.

  • 30 мая 2017

    У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завішаў у сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна "Парыжам".

  • 21 мая 2017

    З надыходам цяпла пытанне пра змену гардэроба стала вельмі актуальным не толькі для модніц і дэндзі, але і для галоўнага дылетанта краіны, вядучага адной з самых папулярных праграм пра Беларусь "Падарожжа дылетанта" Юрыя Жыгамонта. Новы вобраз для яго прапануем выбраць разам.

  • 16 мая 2017

    На гэты раз знакаміты "дылетант" Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр ў маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах таксама нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.

  • 2 мая 2017

    Новае "Падарожжа дылетанта" накіравалася ў вёску Сіроціна, якая знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. У гэты раз Юрый Жыгамонт распавядзе цікавую гісторыю мястэчка, якое ў перыяд найбольшага росквіту 250 год таму нават атрымала ад караля Рэчы Паспалітай Магдэбургскае права.

  • 18 апреля 2017

    На Лідчыне стаіць адно з найстаражытнейшых мястэчак на тэрыторыі сучаснай Беларусі — вёска Белагруда. Яна месціцца на ўзвышшы памерам паўкіламетры на два і, паводле легенды, атрымала назву праз бялюткі пясочак ці праз радовішчы вапнякоў непадалёка. Так ці іначай навукоўцы знайшлі тут прыкметы жыцця чалавека яшчэ ў каменным веку. Сюды і выправіўся вандроўнік Юры Жыгамонт з новым выпускам "Падарожжаў дылетанта".

  • 4 апреля 2017

    "Падарожжа дылетанта" па цікавых беларускіх мясцінах працягваецца ў колішніх уладаннях вядомага беларускага рода Горватаў — вёсцы Ліпаў на Палессі. У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта у суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват.

  • 21 марта 2017

    У працяг сваіх вандровак па беларускай зямлі Юры Жыгамонт накіраваўся ў вёску Мільча, якая знаходзіцца ў Вілейскім раёне. Гэта былое ўладанне Віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла. Сваю гісторыю мястэчка вядзе яшчэ з XVI стагоддзя, а сёння стала героем новага выпуска праекта "Падарожжа дылетанта".

  • 7 марта 2017

    У новым падарожжы самы вядомы дылетант і валацуга краіна наведаў вёску Забрэззе Валожынскага раёна. Там ён спазнаў гісторыю мястэчка, якое і ў складзе ВКЛ пабывала, і ў Расійскай імперыі, і ў Польшчы, а цяпер во, так і не зрушыўшыся з месца, "жыве" у Беларусі.

  • 21 февраля 2017

    У Дзень роднай мовы распачынаецца новы беларускі цыкл "Падарожжаў дылетанта" на партале TUT.BY. І першым чынам пасля вяртання з Прагі Юрый Жыгамонт накіраваўся ў Ашмянскі раён, у вёску Баруны, дзе і па сёння захоўваецца цудадзейны абраз, вядомы яшчэ з XVII стагоддзя. Тутака ж была і вядомая на ўсю Рэч Паспалітую школа.

  • 7 февраля 2017

    У другой частцы адзінага за ўсю шматгадовую гісторыю замежнага выпуску праекта "Падарожжа дылетанта" Юрый Жыгамонт працягвае расповед пра скарынаўскую Прагу, а таксама па наводках гісторыкаў шукае верагоднае месца пахавання беларускага першадрукара. Нагадаем, праект аднавіўся тыдзень таму, у новым сезоне ён будзе выходзіць на партале TUT.BY пры падтрымцы кампаніі velcom. Пражскі выпуск прысвечаны 500-годдзю ад выхада першай бібліі на беларускай мове.

  • 31 января 2017

    Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы вы бачыце сёння, а другі выйдзе праз тыдзень — 7 лютага. Пасля паездкі ў Чэхію самы знакаміты дылетант вернецца да падарожжаў па Беларусі з новымі накірункамі і цікавымі фактамі. Цяпер "Падарожжа дылетанта" ствараецца пры падтрымцы velcom і будзе выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.