Отдых


Таццяна СТАДОЛЬНІК,

Першы водны турыстычны маршрут зацверджаны ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Распрацаваў і апрабаваў яго вядомы энтузіяст турызму, кіраўнік турыстычнага гуртка Цэнтра дзяцей і моладзі Сяргей Васько.

Воднае падарожжа разлічана на два дні, яго працягласць – прыкладна 23 кіламетры. Пачынаецца маршрут ля вёскі Пустаселле, дзе працякае рака Поня. Турысты будуць ісці па рацэ да ўпадзення Поні ў Бярэзіну каля вёскі Бераспонне, потым падымацца ўверх па Бярэзіне да возера Медзазол. Там будзе начны прывал. На другі дзень – зваротны шлях: уніз да вёскі Бераспонне і па рацэ Бярэзіне да вёскі Беразіно.

Увогуле ў аддзеле ФКСіТ райвыканкама распрацавана 5 турыстычных маршрутаў: два пешаходныя, два веласіпедныя і адзін новы – водны. 

{banner_819}{banner_825}
-50%
-25%
-20%
-50%