Отдых


Святлана Бусько,

У студзені—верасні 2011 года ў нашых санаторыях адпачыла 320 тысяч беларусаў і 137 тысяч замежнікаў. У параўнанні з адпаведным перыядам 2010 года беларусаў аздаравілася на 25 тысяч больш.
Расіяне ўжо выкупілі большую частку пуцёвак (96%) у беларускія санаторыі на перыяд навагодніх і калядных святаў.

Усяго, па словах дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалая Мазура, на калядныя вакацыі нашы здраўніцы чакаюць каля 200 тысяч расіян. Каб трапіць у беларускі санаторый ці Дом адпачынку на Новы год, паклапаціцца аб гэтым трэба было яшчэ ў маі, сцвярджае М. Мазур.

Беларускія санаторыі вельмі запатрабаваныя. Практычна ўсе яны на сённяшні дзень запоўнены, нягледзячы на тое, што колькасць месцаў сёлета была павялічана. Запоўнены нават дзіцячыя аддзяленні, што размешчаны за мяжой. Тым не менш, як сцвярджае дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, прыярытэты — 100-працэнтны ахоп дзяцей, якія пражываюць у зоне радыеактыўнага забруджвання і якія маюць паказанні для аздараўлення, а таксама ветэранаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — выконваюцца.

У нашай краіне 109 санаторна-курортных арганізацый.
Забраніраваны на навагоднія святы і практычна ўсе сядзібы пад Мінскам, і зноў жа ў асноўнай сваёй масе расійскімі грамадзянамі.

"Гэта адна з апошніх тэндэнцый на рынку турыстычных паслуг: усё больш расійскіх турыстаў наўпрост, без пасярэднікаў звяртаецца ў беларускія турарганізацыі, санаторыі. І яны больш актыўна, чым беларусы, браніруюць розныя паслугі", — заяўляе дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў. Ажыятажу, паводле яго слоў, няма, але планамерны заказ і браніраванне нумароў расіянамі прыводзіць да таго, што па асобных напрамках, прычым незалежна ад кошту, месцаў няма.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-99%
-20%
-10%
-31%
-10%
-20%
-30%
-20%