У мерапрыемстве бяруць удзел некалькі дзясяткаў велааматараў,  прычым рознага ўзросту — самаму малодшаму крыху больш за дзесяць год, а самы сталы размяняў пяты дзесятак. Да свята таксама далучыліся прыхільнікі ровараў з Магілёва і Чарнігава. 
   
 З самай раніцы ля сажалак аднаго з мікрараёнаў горада прайшла рэгістрацыя ўдзельнікаў, пасля чаго калона раварыстаў накіравалася ў пасёлак Клёнкі. Там плануецца зладзіць асноўную частку імпрэзы —  з начоўкай для ўдзельнікаў. У праграму ўвойдуць шмат конкурсаў:  крос-кантрыйная гонка,  гонкі на выбыванне, трыял, фігурнае кіраванне, спрынт, слімак, тармазны шлях.  Апроч гэтага ўсіх чакае  выступ тэатра агню “Атэш” і такая цікавая рэч як начное арыентаванне.

У межах свята  таксама планавалася зрабіць і праезд па гомельскіх вуліцах у суправаджэнні ДАІ. Але ў сувязі з некаторымі акалічнасцямі, пераважна з недахопам часу для афіцыйнай рэгістрацыі мерапрыемства, ад гэтага пункта праграмы прыйшлося адмовіцца.  Як паведаміў  Еўрарадыё  адзін з арганізатараў свята, яны не адчайваюцца і ўсё ж такі спадзяюцца зладзіць праезд па вуліцах абласнога цэнтра, няхай і праз некаторы  час, бо гомельскае ДАІ таксама зацікаўлена ў правядзенні такога сумеснага мерапрыемства. 













{banner_819}{banner_825}
-10%
-50%
-60%
-20%
-20%
-50%
-15%
-20%