Отдых


Андрэй ГАНЧАРОНАК,

Фота аўтара

Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… У мінулую суботу невялічкае мястэчка Івянец у Мінскай вобласці зрабілася сталіцай салодкага княства. Сюды з'ехаліся сотні людзей - іх усіх сабраў Другі цукеркавы фэст, які быў арганізаваны пры падтрымцы кандытарскай фабрыкі "Івкон".

 

Арганізатары любога фестывалю імкнуцца зрабіць яго вясёлым і яскравым святам. Але івянецкі фэст быў проста асуджаны на тое, каб быць такім ад самога пачатку. Бо гэта ж было яшчэ і свята смаку, а цукеркавыя россыпы нават дарослых здольныя акунуць у атмасферу бесклапотнага дзяцінства…

 

Свята пачалося на цэнтральнай плошчы мястэчка тэатралізаваным пралогам. Пасля сімвалічнай перамогі княжай рыцарскай дружыны над хеўрай казачнага Цмока, што імкнулася захапіць магічны ключ ад Салодкага фэсту, усе ўдзельнікі і госці святочным шэсцем накіраваліся на месца сядзібы Пятра Драгунцова - апошняга івянецкага гаспадара, які ўладарыў у мястэчку ў ХІХ стагоддзі.

 

Менавіта пляцоўка вокал рэшткаў панскай сядзібы Драгунцова і стала месцам, дзе свята разгарнулася на поўную моц.

 

І найперш, пад гранне музык, спевы і танцы, Івянец быў абвешчаны Салодкім мястэчкам Беларусі.

 

Ну а далей кожны мог знайсці сабе забаву на ўласны густ. Адныя абралі вясёлыя танцы...

 

 

...іншыя збіраліся, каб паглядзець на зухаватыя хлапецкія гульні...

 

 

...а хтосьці і сам быў ня прэч паўдзельнічаць у нечым подобным.

 

Побач можна было паназіраць за працай народных майстроў...

 

...пашукаць шчасця ў сярэднявечнай латэрэі...

 

...і нават атрымаць салодкі падарунак.

 

Ну а для дзяцей, безумоўна, самымі цікавымі былі разнастайныя забаўкі.

 

Сярод прысутных на фэсце былі не толькі звычайныя нашы суграмадзяне, але і розныя фантастычныя істоты...

 

 

...і надзвычай прывабныя русалкі.

 

А ўвечары распачалася палымяная этнадыскатэка, дзе публіку ўзварушылі Зьміцер Вайцюшкевіч...

 

... гурты "Рэха"...

 

..."Дзівасіл", "Маланкі аркестру" ды іншыя. Фэст завершыўся бліскучым фаер-шоу.

 

Як можна ацаніць мерапрыемсятва, якое адбылося? У Беларусі за апошнія гады склалася досыць багатая фестывальная традыцыя, кожны год у нашай краіне праходзіць чарада яскравых культурна-гістарычных святаў. І івянецкі фэст здолеў дапоўніць яе хай і не самай маштабнай, але відовішчнай і не падобнай да іншых дзеяй.

P.S. Фестывальная песня

Тут свiтанкi салодзiць "Свiталь",
Карамель вечарыны лагодзiць.
Каралюе наўсцяж смаката,
Карануе святло ў карагодзе.

Свет прывабны і цёплы, як рай,
Медуніцаю пахне і мятай
І князі павяртаюцца ў Край,
Да вясёлага, шчодрага свята.

Насалодны цукеркавы фэст,
Як жар-птушка, крыляе над Волмай.
Івянецкі дарункавы звест
І за морам, i ўдома вядомы.

Рассыпае частункі "Івкон"
І шчыруе раскрылена радасьць.
На гасціннай зямлі, як спакон,
Міралюбна, прасветла і зладна…

З Налібоцкае пушчы выток
Спамінаюць малочныя рэкi.
Над старым Івянцом хараство -
Валадарства паненкі-цукеркi…

…Ходзіць сонца, нібы каравай,
Расхінае князь Вітаўт апеку.
Хай салодкi наш пiр-фэстываль
Раскашуе й спявае давеку!



А ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО…