Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў лета 2011 ў Беларусі. Ён хутчэй за ўсё не поўны, бо валанцёры хаваюцца і канспіруюцца, але ўжо з таго, што ёсць можна выбіраць. Пражыванне ў большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць безкаштоўнае, ці часткова аплочваецца самімі валанцёрамі. Падрабязнасці найлепей даведвацца ў арганізатараў.

Калі раптам вы ведаеце пра нейкую ініцыятыву, якой тут няма, інфармуйце, дадамо.

Карацей выбірайце і правядзіце гэтае лета з карысцю для сябе і для нашай спадчыны!

“Крэўская вунія – 2011”
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 1.07 – 15.08.2011.
Тып работ: археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, збудаванне кансервацыйных канструкцый, прыборка тэрыторыі.
Арганізатар: ДФ “Крэўскі замак”
Кантакты: +375295513335 (Вольга) http://kreuskizamak.by/?page_id=28

“Спадчына Радзівілаў-2011”
Месца правядзення: г. Нясвіж.
Даты: 3.07 – 17.07.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі парка, археалагічныя раскопы.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/

Раскопкі ў Докшыцкім раёне
Месца правядзення: в. Бірулі, Докшыцкага раёна
Даты: 3.07 – 27.07.2011
Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніках 10 ст.
Арганізатар: археолаг Андрэй Вайцяховіч
Кантакты: +375295782375

“Строчыцы-2011”

Месца правядзення: Музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо, Мінскі раён.
Даты: 5.07 – 15.07.2011.
Тып работ: працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі музейнага комплексу, абмеры, пленер.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37529) 380-99-60 (Леў), http://vkontakte.ru/event26446338

“Любча над Нёманам 2011”
Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.
Даты: 8.07 – 19.07.2011.
Тып работ: рэстаўрацыйныя працы на замку, чыстка замкавага парку, нарыхтоўка будаўнічых матэрыялаў, архіалагічныя працы, абмеры, пленер.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37529) 601-47-77 (Улад), http://vkontakte.ru/event26445318

“Замкі Беларусі – 2011”
Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён.
Даты: 13.07-26.07.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/

Археалагічная экспедыцыя “Палатыда-2011”
Месца правядзення: в. Лучна, Полацкага раёна
Даты: Прымаюцца валанцёры на любы тэрмін пачынаючы з 27 ліпеня
Тып работ: археалагічныя раскопкі комплекса феадальнай сядзібы ХІ — XVIстст., могільніка ХІІ–ХІІІстст., XVI–XVIIстст
Арганізатар: археолаг Марат Клімаў
Кантакты: +375297762675

“Гальшаны – 2011”
Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна.
Даты: 1.08 – 15.08.2011
Тып работ: прыборка і апісанне надгробкаў на старадаўніх могілках.
Арганізатар: ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”
Кантакты: +375292772944 (Наста) http://valancior-hks.blog.tut.by/

Раскопкі ў Гальшанах.
Даты: 1-31 жніўня (некалькі выездаў тэрмінам на 7-10 дзён + магчыма выезды ў верасні).
Тып работ: раскопкі княскага гарадзішча (4-16 стст.) і могільніка 12-13 стст.
Арганізатар: Павел Кенька
Кантакты: +375 29 7651704 (Павел), +375 29 878 1918 (Яўген)

“Мураванка-2011”
Месца правядзення: в. Мураванка, Шчучынскі раён.
Даты: 4.08 – 14.08.2011.
Тып работ: прыборка.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37544) 740-24-62 (Дзмітры), http://vkontakte.ru/event26446503

Спіс падрыхтаваны ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”

Каментаваць гэты пост >>>

{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-70%
-30%
-15%
-30%
-20%
-15%
-20%
-10%
-50%