Сяржук Серабро, / Сяржук СЕРАБРО

У Віцебску 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, гарадская дзятва ратавалася ад спёкі ў фантанах на плошчы Перамогі.


 

Ртутны слупок тэрмометра ў гэты дзень у 15.00 дасягнуў 28 градусаў па Цэльсію. Бязлітаснае сонца так нагрэла плітку і граніт плошчы, што можна было атрымаць апёк. Віцебскія дзеці, каб не засмажыцца, кінуліся ў фантаны.

Бацькі спакойна адносіліся да купання ў непрызначаным для гэтага месцы, стараліся не заўважаць купальшчыкаў і міліцыянты. Толькі адзін з супрацоўнікаў паведаміў, што ў мінулым годзе 18 чалавек пацярпелі ад удараў токам у гарадскіх фантанах.

Знайшлося прымяненне і вечнаму агню — там вынаходлівая дзятва абсталявала “сушылку”.