Отдых


Ирина ОРЛОВА,

У бліжэйшую суботу ў Ружанскім замку — палацавым комплексе Сапегаў у гарадскім пасёлку Ружаны — пройдзе абласное свята “Ружанская брама”. Гэта першая актыўная спроба шырокай папулярызацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Брэстчыны.

Цэнтральнай падзеяй свята стане прэзентацыя дыска “Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў”. Электроннае выданне ўтрымлівае матэрыялы па гісторыі роду Сапегаў — аднаго з найбольш знакамітых магнацкіх родаў Беларусі, якія зрабілі значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры.
У праграме фэсту таксама тэатралізаванае прадстаўленне “Шляхецкі баль”, Ружанскі кірмаш, выступленне творчых калектываў вобласці, фаер-шоу, лазернае шоу, феерверк.