Отдых


Кася Крот,

20 мая гродзенскае аддзяленне Беларускага саюза філатэлістаў і Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі  ў  Гродне ў новым будынку Роlskiej Macierzy Szkolnej адкрываюць выставу з удзелам беларускіх, літоўскіх і польскіх філатэлістаў.

 На выставе будуць прадстаўлены 45 калекцый. Да ўдзелу запрашаліся ўсе ахвотныя, адгукнуліся 27 беларускіх уладальнікаў філатэлістычных калекцый (1- з Брэста,1- з Мінска, астатнія гродзенскія), 9 - з  Польшчы, 4 – з Літвы. 

Кіраўнік гродзенскага аддзялення філатэлістаў Фёдар Антонавіч Гушча:
- На выставе мы прадставім калекцыі як на гістарычныя, так і на сучасныя тэматыкі. З гістарычных вельмі цікавыя калекцыі з Польшчы, дзе прадстаўлены выявы ўсіх польскіх каралёў. Ёсць калекцыя, прысвечаная гісторыі пошты ў Гродне (19-20 стст.), эсперанта, Чырвонаму Крыжу, птушкам Беларусі. Вельмі цікавая, адзіная ў Беларусі, калекцыя “Слядамі Бібліі”. Настаўнік з Мастоўскага раёна сабраў маркі, якія адлюстроўваюць Стары і Новы Запаветы. 

Выстава адкрыецца ў 16 гадзін ў новым будынку Роlskiej Macierzy Szkolnej па вуліцы Гараднічанскай і будзе працаваць да 26 мая. 

Гродзенскія філатэлісты ладзяць выставы штогод. У мінулым годзе на выставе, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, дэманстравалася 97 калекцый.