Сяргей Гудзілін, / Сяргей Гудзілін

Аматары экстрэмальнага спорту закрылі зімовы сезон скокамі ў ваду ў Сілічах.

Традыцыйна зімовы сезон для аматараў сноўборду і горных лыж сканчаецца самымі нечаканымі катаннямі па апошнім снезе. У суботу 2 красавіка беларускія экстрэмалы "дурэлі" на горных схілах РГЦ "Сілічы", ныраючы ў немудрагелістых касцюмах у імправізаваны басейн. Пераможцаў у намінацыях "Найлепшы касцюм", "Міс экстрым", "Адкрыццё года", "Найлепшы трук", "Самы дальні праезд" былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі. Вечарына мела назву "Californication 4.0" і ўжо чацвёрты год запар адбывалася ў Беларусі.


На схілах "Сілічаў" у суботу людзі хадзілі адзетыя як летам.


Першы скок у басейн дзяўчыны ў касцюме зебры.


Амаль як летам.


Пырскі часам даляталі і да гледачоў.


Камусьці з басейна выбрацца было ўжо цяжка - сезон жа скончаны.


На гару - ужо без пад'ёмнікаў.


Тэмпература вады ў басейне была не большай за 4 градусы.


Пункт спуску.


Дзяўчыны скакалі ў пляжных строях.


Каб адшпіліць у вадзе сноўборд, патрэбна невялікая дапамога.


Нехта скакаў у вясельных строях.


Экстрэмальны бізнесовец.


Апошні скок.


На закрыццё сезону экстрэмалам можна і падурэць.

{banner_819}{banner_825}
-5%
-10%
-60%
-15%
-10%
-35%
-70%
-30%
-35%
-10%
-25%