Отдых


Фотографии Дениса Василькова,

Магілёў развітваўся з зімой: у Пячэрскім лесапарку адбыліся гулянні з нагоды апошніх дзён Масленіцы.

У Магілёве 5 сакавіка адбыліся гулянні з нагоды провадаў зімы. З адзінаццаці раніцы магілёўцы мелі магчымасць бавіць час у Пячэрскім лесапарку, дзе адбыўся канцэрт, гульні і конкурсы, абрад спальвання пудзіла – сімвала зімы.

Звычайна абрад провадаў Масленіцы і развітанне з зімой адбываецца ў апошні дзень Масленічнага тыдня, у нядзелю.























У Магілёве сімвал зімы – пудзіла - спалілі на дзень раней. Можа таму зіма пакрыўдзілася і развіталася з магілёўцамі па-свойму... Зранку ў Магілёве надвор’е было зменлівым: вецер то і рабіў, што ганяў хмары па небе, то адкрываючы сонца, то наганяючы аблокі на яго. А калі гарэла масленічнае пудзіла ў Пячэрскім лесапарку, з неба нечакана паваліў снег: неверагоднымі кавалкамі ён сыпаўся на вогнішча, на людзей і ў талеркі з шашлыком. Пасля – зноў выглянула сонца. Прырода нагадала, што гаспадарыць у свеце менавіта яна…