Тыя, хто зрываў тэлефонныя лініі, пахваляючыся ўсім запар, што атрымаў шэнгенскую візу, могуць зрабіць гэта яшчэ раз. Нагода ёсць: з красавіка “Уізэйр”, а з траўня “Раянэйр” пачынаюць за капейкі перавозіць вашыя целы з Вільні ў шмат якія еўрапейскія гарады. Для тых, хто не зразумеў: дабрацца да Вільні – не даражэй, чым да Горадні. А значыць, Дублін, Мілан, Барселона, Лондан і Рым сталі бліжэй за самае блізкае замежжа.

Мы сабралі інфу пра самыя танныя пералёты і вельмі даходліва параўналі іх кошты з коштамі некаторых менскіх задавальненняў. Атрымалася, што за ўік-энд ты лёгка прапускаеш неблагі трып.