Разалія КАРПЕШ, / Разалія КАРПЕШ

У выхадныя дні па вуліцах райцэнтра курсіруюць святочна ўбраныя вясельныя картэжы. Маладыя абавязкова наведваюць духоўна-патрыятычны комплекс, дзе ўскладаюць кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам і фатаграфуюцца на фоне фантана.
 
Не так даўно з’явілася новая традыцыя, калі жаніх з нявестай наведваюць “Галерэю мастацтваў”, што знаходзіцца побач з комплексам. Тут іх гасцінна вітаюць супрацоўнікі музея і дораць на памяць старадаўні абярэг – вырабленае з саломкі сэрца – сімвал кахання і шчасця. Маладыя маюць магчымасць сфатаграфавацца на фоне прадметаў побытавай культуры беларусаў, многія з якіх, як, напрыклад, скрыня, потэсь, дзяжа, ручнікі, збаны, ігралі важную ролю ў старадаўніх вясельных абрадах. Дарэчы, узоры на ручніках і посцілках таксама былі са значэннем, у іх зашыфраваны сімвалы доўгага багатага жыцця. Магчымасцю пачаць сваё сумеснае жыццё з благаславення продкаў з пачатку года, калі Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем быў прапанаваны такі новы від паслуг, ужо скарысталіся 14 пар маладажонаў.
{banner_819}{banner_825}
-15%
-10%
-20%
-22%
-10%
-30%
-10%
-80%
-50%