868-ы Дзень народзінаў адзначыў у суботу Гомель. Падчас святкавання былі адкрыты помнік гарадам-пабрацімам Гомеля з Вялікабрытаніі, Францыі, Украіны, Польшчы, Расіі (на здымку), бульвар Перамогі, які склаў трэцюю частку аднайменнай вуліцы, а таксама дзіцячая паліклініка і першы ў абласным цэнтры гіпермаркет. 


 
З культурна-забаўляльных мерапрыемстваў варта адзначыць стылізацыю адной з вуліц горада пад часы ХІХ-га стагоддзя з яе ўзноўленай атмасферай: дзяўчынкамі-гімназісткамі, дамамі з парасонікамі, кветачніцамі, каробачнікамі, якія прадавалі ледзяшы на палачках, сапраўдным гарадавым. 



Немалую цікавасць выклікаў забег на абцасах, які праводзіўся ўжо ў трэці раз. Яго пераможца атрымала ружовы нэтбук. 





У адзначэнні свята прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон і старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец. 


 
Скончыцца свята канцэртам музыкаў беларускай і расійскай эстрады і, па традыцыі, святочным салютам.