Ужо сёння ўсе праблемы вырашылі, і беларускія турысты па дапамогу не звяртаюцца, паведамілі Еўрарадыё ў амбасадзе Беларусі ў Турцыі:
Амбасада: "Па інфармацыі, якую мы маем, дзесьці 70 чалавек грамадзян Беларусі мелі нейкія цяжкасці з пражываннем у гатэлях. Але праз нашых беларускіх турыстычных агентаў усе пытанні былі вырашаныя. І цяпер ніякіх праблем не ўзнікае. То бок грамадзяне Беларусі да нас не звяртаюцца".
У Беларусі паслугамі "Карыя Тур" карысталіся пераважна грамадзяне Гомелю і Гомельскай вобласці. Па словах супрацоўніка амбасады, беларускія турагенцтвы, што падпісвалі дамовы з кампаніяй-банкрутам, за свае сродкі аплацілі пражыванне беларускіх грамадзян у гатэлях Турцыі.
Так, адна з гомельскіх турфірм адправіла ў Турцыю праз "Карыя Тур" каля 10 чалавек. "Усе праблемы мы ўжо вырашылі", - кажа супрацоўнік турфірмы:
Супрацоўнік турфірмы: Праблемаў не ўзнікла. Мы званілі звязваліся з гатэлямі, самі дапамагалі… У выніку гэту праблему вырашылі як можна больш мякка ў той сітуацыі.
Еўрарадыё: Вам давялося самім пакрыць пазыку?
Супрацоўнік турфірмы: На жаль, так.
Нагадаем, каля 4 тысяч турыстаў з краінаў СНД, Польшчы і Славакіі мелі праблемы з-за банкруцтва тураператара Турцыі “Карыя Тур”. З-за фінансавых праблемаў 9 ліпеня тураператар спыніў сваю працу.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- Probusiness.io — портал о бизнесе
- Hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- av.by — покупка и продажа авто
- Ты можешь им помочь — благотворительность