Алесь Пілецкі (фота), Сямён Печанко, / Алесь Пілецкі (фота), Сямён Печанко

Купалле ў Заслаўе нагадвае вялікае сямейнае. Да канцэртнай пляцоўкі ў гарадскім скверы побач з касцёлам і гарвыканкам ліпенскім вечарам людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі.

Іх сустракалі пахі шашлыкоў і песні "Палацу" ў запісе. Пачынаў купальскі вечар Зміцер Вайцюшкевіч. Сфатаграфаваўшыся з дзяўчатамі ў народных строях ды ўзброіўшыся купальскім вянком, Зміцер заспяваў някляеўскую "Дарогу". Для дзетак, якіх у гэты вечар было багата, спявак выканаў калыханку. "Вы думаеце, "Калыханка" трэба дзецям? Не, яна трэба і дарослым, і міліцыянтам таксама", – звяртаўся да слухачоў Вайцюшкевіч. А ў гэты момант за ягонай спіной акурат шыхтаваліся тыя самыя міліцыянты. Дарэчы, у Заслаўі цудоўна абышліся без турнікетаў ды металашукальнікаў. Як і без спіртнога – самым моцным напоем на свяце быў квас. 

Вайцюшкевіча, які развітаўся народным гімнам "Бывайце здаровы", змяніла вакальная група жанчын "Залаты ўзрост". Жанчынкі заспявалі пра дружбу народаў, звёўшы ў адно рускую водачку, беларускую бульбачку ды ўкраінскі гапак.

Песні і карагоды скончыліся. Заслаўчане дружнай гаманою рушылі на поплаў. Там успыхнула купальскае вогнішча, у якім згарэла купальскае пудзіла. А пакуль тое было, адной пары пашчасціла адшукаць папараць-кветку. Як жа без яе ў купальскую ноч! 


Дзяўчаты прымяраюць вянкі перад пачаткам святкаванняў.



Заслаўскія прыгажуні...


А з імі Зміцер Вайцюшкевіч.







Вечаровыя танцы на плошчы.








Шчасьліўцы з Папараць-кветкай.

Начало Купальской ночи в Чижовке >>>



{banner_819}{banner_825}
-40%
-10%
-20%
-14%
-30%
-14%
-20%