Отдых


Беларускія турысты могуць стаць выратаваннем для літоўскіх санаторыяў падчас крызісу, заявілі ўлады Друскінінкая. Трэба толькі спрасціць парадак афармлення віз для беларускіх грамадзян, лічаць прадпрымальнікі, - і пойдзе наплыў турыстаў з Беларусі.

Сёння ж сітуацыя выглядае абсурдна: лячыцца ў Друскінінкай прыязджаюць беларусы з чэшскімі і славацкімі візамі, адзначае Першы Балтыйскі канал. Беларускіх турыстаў у Друскінінкаі толькі 5-6%.

Палітычны клімат на літоўска-беларускай мяжы стаў мякчэйшым, калі ЕС улучыў Беларусь у праграму добрасуседскіх адносін і даручыў яе курыраваць Літве. Засталося пераканаць афіцыйны Мінск у перавагах празрыстых меж з Захадам.

Намеснік старшыні камітэта замежных спраў Сойма Юстынас Каросас лічыць, што гэта толькі пытанне часу: "У сучасным свеце такая строгая ізаляцыя немагчымая. Сёлета або ў наступным годзе, але тэндэнцыя ясная".

Іншы крок - зніжэнне кошту шэнгенскай візы. Адзіны тарыф у 60 еўра для беларускіх грамадзян - непад'ёмная сума. Яго можна было б знізіць хаця б да ўзроўню ільготнага, расійскага тарыфу ў 35 еўра. Такую просьбу літоўскі МЗС ужо накіраваў віцэ-прэзідэнту Еўракамісіі.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-10%
-10%
-20%
-30%
-10%
-15%