Виктор КОРБУТ, / Виктор КОРБУТ

фотоХочаце ўвайсці ў гісторыю? Запішыцеся ў валанцёры на рэстаўрацыю Любчанскага замка XVI стагоддзя, што ў Навагрудскім раёне. 17-20 і 24-30 жніўня ля муроў крэпасці будзе разбіты лагер добраахвотнікаў.
 
З 2003 года тут вядуцца аднаўленчыя работы, арганізаваныя прадпрымальным грамадзянінам Іванам Пячынскім. Заадно ёсць цудоўная магчымасць адпачыць на ўлонні прыроды пад апошнімі прамянямі летняга сонца. Паклапаціцца трэба толькі пра крэм для загару і ўзяць трохі грошай на ежу. Рэстаўратараў-добраахвотнікаў карміць будуць тройчы ўдзень усяго за шэсць тысяч рублёў.

Удзельнікі лагера ўжо аднавілі адну з веж замка. На жаль, як расказаў Іван Пячынскі, заможныя спонсары праекта пакуль што не аб’явіліся: “Дапамога паступала толькі ад Міністэрства абароны, якое перадало для ўладкавання валанцёраў ложкі, сталы і тумбачкі. Калгас “Прынёманскі” і Любчанскае лясніцтва дапамагалі з нарыхтоўкай будаўнічых матэрыялаў”. Каб запісацца ў лагер, трэба паслаць ліст па электроннай пошце на адрас lubcha2009@gmail.com, заяўкі прымаюцца да 13 жніўня.
{banner_819}{banner_825}
-50%
-50%
-15%
-14%
-20%
-10%
-40%
-25%
-10%
-20%