Отдых


фотоСамы прыгожы курорт у сьвеце знаходзіцца ў Італіі - вынікае з рапарту самых лепшых сусьветных курортаў. Рапарт склалі эколягі з розных краінаў сьвету, усяго ў рэйтынгу 54 курорты.

Рэйтынг быў складзены на падставе 130 розных фактараў, між іншым, чысьціні вады, стане навакольнага асяродзьдзя, ландшафтаў, а таксама мясцовай кухні.
Цікава, што на другім месцы апынуўся курорт у Кампаніі, рэгіёне, які зьяўляецца эпіцэнтрам “сьмецьцевага крызысу” ў Італіі. Пераважная большасьць найпрыгажэйшых курортаў сьвету знаходзіцца менавіта ў Італіі - вынікае з рапарту.