Швейцарская турыстычная кампанія праявіла інтарэс да турыстычных маршрутаў, распрацаваных мясцовымі краязнаўцамі. Прадстаўнікі еўрапейскай кампаніі ўжо наведалі Пінск і выказалі намер ладзіць туры па памятных для габрэяў мясцінах.

Турыстаў вабіць так званы настальгічны турызм. Шмат знакамітых і заможных габрэяў паходзяць з Пінску. Напрыклад, тут нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, прэм’ер-міністр Голда Меір, знакаміты эканаміст Сайман Кузнец. Таксама з Піншчыны паходзяць заснавальнікі габрэйскай рэлігійнай плыні - хасідызму.

Захады па прыцягненні ў горад турыстаў робяцца дзеля выканання комплекснай праграмы пінскіх уладаў.

Глеб Паўлоўскі
{banner_819}{banner_825}
-21%
-21%
-10%
-10%
-30%
-20%
-10%
-20%
-35%
-40%
-99%