149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  2. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  3. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  4. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  5. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  6. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  7. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  8. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  9. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  10. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  11. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  12. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  13. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  14. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  15. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  16. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  17. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  18. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  19. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  20. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  21. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  22. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  23. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  24. Брестское «Динамо» сенсационно обыграло в Жодино «Торпедо-БелАЗ». Клуб из Бреста пока не знает поражений
  25. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  26. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  27. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  28. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  29. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  30. За сутки в стране 1384 новых случая COVID-19 и 10 смертей


фотоБеларускія лёгкаатлеты баяцца нават піць два разы з адной бутэлькі. І скардзяцца, што міжнародны антыдопінгавы камітэт тэстуе іх па некалькі разоў на дзень.

Зборная па лёгкай атлетыцы вярнулася з чэмпіянату свету са скаргамі на празмерную ўвагу да айчынных спартоўцаў з боку допінгавага камітэта. Як расказала Еўрарадыё алімпійская чэмпіёнка Яніна Карольчык, сёння кожны спартовец павінен паведамляць у міжнародную федэрацыю па лёгкай атлетыцы, дзе ён знаходзіцца. Гэта для таго, каб у кожны момант у яго можна было ўзяць допінг-тэст. На думку Яніны, на беларускіх лёгкаатлетаў ідзе сапраўднае паляванне:

“Неабходна пасылаць месцазнаходжанне спартоўцаў на тры месяцы наперад. У мяне на апошнім чэмпіянаце свету ўзялі тэст на допінг адразу пасля кваліфікацыі. Уявіце сабе, што ўсе ці то адпачываюць, ці то рыхтуюцца да фінала, а ты сядзіш некалькі гадзін і чакаеш вынікаў тэста. Потым прыязджаеш у гатэль, дзве гадзіны адпачываеш - і зноў на фінал… Проста не даюць нармальна, спакойна трэніравацца. Такое ўражанне, што міжнародная федэрацыя выбірае некалькі спартоўцаў і ладзіць нейкае паляванне на іх: на трэніроўкі прыязджаюць, дадому прыязджаюць”.

Нагадаем, Яніна адбыла двухгадовую дыскваліфікацыю за ўжыванне допінгу. Таму ўвага да яе з боку антыдопінгавага камітэта зразумелая. Але ж у “чыстай” Надзеі Астапчук, срэбранай прызёркі чэмпіянату свету ў штурханні ядра, тэст на допінг за апошнія некалькі месяцаў бралі 12 разоў. Аднойчы нават тры разы за дзень:

“Здавала гэтыя тэсты мінімум па два разы на месяц. Здаралася і так, што сёння здала, а заўтра яны яшчэ раз прыязджаюць. Атрымліваецца, што замест таго, каб ты адпачываў перад спаборніцтвамі, табе даводзіцца ездзіць кудысьці, нешта здаваць, чагосьці чакаць. У Японіі, напрыклад, я здала тры тэсты за адзін дзень. Бо ў іх там не падыходзіла шчыльнасць маёй мачы. У выніку прасядзела 7 гадзінаў”.

Пасля допінгавых скандалаў беларускія спартоўцы ўважліва сочаць за тым, якую ежу яны ўжываюць на спаборніцтвах. Як расказала Еўрарадыё Маргарыта Турава, лідэр сусветнага сезона па вольнай хадзе, трэба ўважліва сачыць нават за тым, якую ваду ты п’еш, калі побач з табой сапернікі:

“У прынцыпе, я не баюся таго, што могуць нешта падсыпаць у ежу. Але ж калі прыязджаеш на сусветныя спаборніцтвы, дзе ўсе спартоўцы, трэнеры і ўсе астатнія жывуць амаль што вялікай сям’ёй, то здарыцца можа што заўгодна. Асабіста я не п’ю ўвогуле з адкрытых бутэлек. Калі стаіць на стале зачыненая, бяру толькі яе. Ці з сабою нашу сваё пітво. Нават на спаборніцтвах два разы з адной бутэлькі не п’ю - выкідаю”.

Мікалай Кручынскі, старшыня беларускага Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, лічыць, што тэст на допінг - проста адно з правілаў гульні ў сучасным спорце:

“Гэта тое самае, як мыць рукі перад ежай. Існуюць антыдопінгавыя правілы, іх восем. Прапісаныя яны ў Сусветным антыдопінгавым кодэксе. Самае першае - гэта выяўленне ў біялагічнай вадкасці чалавека забароненага рэчыва. Напрыклад, калі спартовец прымае анабалічны стэроід, існуюць пэўныя рэчывы, якія пакажуць, што быў ужыты забаронены прэпарат”.

Тым не менш, самі спартоўцы схіляюцца да думкі, што шматлікія тэсты на допінг для беларусаў - гэта праява своеасаблівай зайздрасці:

“З насельніцтвам менш за 10 мільёнаў займаць 11-е месца - гэта вельмі высокі ўзровень. Вось яны і жадаюць крыху выбіць з калеі нашу падрыхтоўку”, — гаворыць Яніна Карольчык.

Зміцер Траўчук, Кацярына Буланава. Фота: minsk.kp.ru
-20%
-20%
-10%
-21%
-30%
-20%
-10%
-65%