154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
Коллапс с водой в Минске
  1. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  2. Путин ответил на предложение Зеленского встретиться
  3. В подвешенном состоянии. История многодетной семьи из Бреста, которая готовится на три года отправить папу на «химию»
  4. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  5. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  6. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  7. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  8. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  9. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  10. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  11. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  12. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  13. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  14. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  15. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  16. Следственный комитет объявил в розыск Герасименю и Опейкина
  17. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  18. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  19. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  20. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  21. «И линии нарисуем, и достойно ответим». В Москве прошла встреча Лукашенко и Путина
  22. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  23. Мингорисполком отказал организаторам в проведении «Чернобыльского шляха»
  24. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  25. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  26. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  27. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  28. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  29. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  30. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси


фото"Еўрапейскае радыё для Беларусі" лёгка адшукала Валерыя Шанталосава, якому выстаўленае абвінавачанне ў спробе подкупу футбалістаў нацыянальнай зборнай у 2003 годзе. Валеры Шанталосаў адказаў на нашыя нязручныя пытанні, расказаў, што насамрэч сустракаўся з варатаром зборнай Генадзем Туміловічам, быў у месцы размяшчэння зборнай напярэдадні матча з Чэхіяй, але абвяргае ўсе абвінавачанні і кажа, што проста абмяркоўваў з хлопцамі футбол.

— Чаму вы так упэўнены, што касету з аўдыёзапісам размовы наконт продажу матчаў зборнай "Прессболу" перадаў варатар зборнай Генадзь Туміловіч? Была сустрэча між вамі ці не?

— Я ведаю, пра што ідзе размова на той касеце. Так, я размаўляў з Генам Туміловічам, але гэта не былі перамовы пра подкуп нацыянальнай зборнай. Пасля гэтых двух матчаў (з чэхамі і малдаванамі) мне ў Казахстан было тэлефанаванне ад Туміловіча. І ён мне кажа, што нехта нібыта да яго прыехаў ад мяне і спрабуе весці перамовы наконт продажу матча. Я, кажу, да цябе ніякіх журналістаў не падсылаў. Ён прапанаваў сустрэцца, каб разабрацца. Калі я быў у адпачынку, мы сустрэліся ў Мінску. Размовы пра подкуп не было. Ён абмяркоўваў свае версіі, а я аргументаваў свае. Вось і ўсё.

— То бок, я правільна разумею, з Туміловічам спрабаваў весці перамовы наконт продажу матчаў зборнай невядомы чалавек нібыта ад вашага імя. Вы сустракаліся з Туміловічам, каб абмеркаваць, хто б гэта мог быць?

— Не зусім так. Ён расказваў мне гэтую гісторыю. Сказаў, што пра мяне ходзяць розныя чуткі… Я яму кажу: я гэтым не займаюся. Я заснавальнік зборнай Беларусі — аддаў ёй 10 гадоў. Можаш уявіць, каб такі чалавек зрабіў такое са зборнай? Я паклаў сваё здароўе за гэтую зборную. Потым мы пра футбол пагаварылі, пра мінскае “Дынама”.

— І гэтая вашая размова запісаная на стужцы?

— Канечне. І ўсплыла яна чамусьці толькі праз паўтара года пасля нашай сустрэчы.

— Тады ў вас не павінна быць праблемаў. Калі верыць вашым жа словам, на сустрэчы з Туміловічам вы толькі і робіце, што адхрышчваецеся ад абвінавачанняў…

— Так, канечне, Туміловіч задае там пытанні, а я кажу — не. Там няма такіх словаў: маўляў, на табе, Гена, грошы, а ты мне — матч.

— Называецца сума ў 40 тысяч долараў?

— Не. Я не ведаю, адкуль узялася гэтая лічба.

— Скажыце, вы прыязджалі ў размяшчэнне нацыянальнай зборнай напярэдадні мачта са зборнай Чэхіі?

— Я сапраўды ў Стайкі напярэдадні матча с чэхамі. А яны лічаць, што я 10 гадоў аддаў зборнай і не магу прыехаць? Я магу прыехаць у зборную! Я хлопцаў даўно не бачыў. Пагатоў, два дні ў Мінску быў. І ўвогуле, я прыехаў да лекара, у мяне была траўма локця, калі я гуляў за кустанайскі "Табол". Доктар мне дапамог. Чаму цяпер праваахоўныя органы раздзімаюць, нібы я прыязджаў у зборную, каб весці перамовы наконт продажу матча. Дзе доказы? Я сустрэўся з дзевяцю гульцамі, і ўсе яны напісалі, што ніякіх грошай ім не прапаноўваў.

— Можаце нам іх паказаць?

— Магу выслаць распіскі хлопцаў факсам праз пару дзён.

— А ў Малдове напярэдадні матча вы таксама былі ў месцы размяшчэння зборнай?

— Глупства! Гэта можа пацвердзіць кустанайскі "Табол". Я быў на зборах.

— Калі вы прыязджалі ў Стайкі, вы сустракаліся з Генадзем Туміловічам?

— Усе сядзелі ў пакоі: Гурэнка, Кульчый, Туміловіч — гулялі ў карты. Я зайшоў: хлопцы, кажу прывітанне. Пагаварылі, выйшлі на гаўбец, пакурылі. І ўсё!.. я пажадаў ім удачы і жартам так кажу: глядзіце, хлопцы, накідаюць вам зараз чэхі. Ну, трымайцеся там! Вы ж разумееце — таму што чэхі ёсць чэхі. Але гэта ж усё футбольныя размовы…

А ўжо пасля гэтых прайграных матчаў Туміловіч пачаў бегаць па федэрацыі і крычаць: “Я ведаю, з якой мэтай прыязджаў Шанталосаў. Зборная прайграла, таму што я размаўляў з кожным з гульцоў”! Абсурд.

— На тэлеканале ТВЦ прадэманстравалі аўдыёзапіс двух чалавек, якія абмяркоўваюць, як заплацілі пасярэдніку з Кустаная 40 тысяч долараў пасля гульні з чэхамі. І абмяркоўваюць планы на наступную гульню. Вам не здаецца, што мала футбалістаў, звязаных са зборнай Беларусі, гулялі ў футбол у Кустанаі?

— Іх абмеркаванне не варта нават абмяркоўваць. Гэтыя касеты падкінутыя. І як яны запісаныя — ты ж ведаеш, як лёгка сёння можна падладжваць галасы. Я табе скажу, што два гады следчы спрабаваў узяць у мяне ўзор голаса, але я адмовіўся. Афіцыйна я ніякага голаса не даваў. І тое, што сёння кажа следчы, нібыта была экспертыза - блеф. Я ведаю, што голас Туміловіча для экспертызы бралі. Але, дарэчы, я не бачыў ніякай заявы Туміловіча супраць сябе.

— Скажыце, асабіста ў вас з Туміловічам як у варатара з варатаром не было варожых адносінаў?

— Былі! Гэта гісторыя даўняя. Магчыма, гэта помста яго нейкая. У 2000 годзе мы з Сацункевічам былі выкліканыя на зборы і рыхтаваліся да матча з швейцарцамі. Згулялі ў таварыскім унічыю 1:1, “Штутгарт” абыгралі 1:0. І я рыхтаваўся да гульні. Тут — оп! — прыязджае Туміловіч. Мы прайграем 0:1, і я пасля гульні, абражаны, кідаю сумку галоўнаму трэнеру і кажу: у гэтай зборнай гуляць не буду! У кулуарах я недзе выказваў крыўду на Туміловіча. Маўляў, ён па блаце патрапіў у зборную. Мы некалі з ім недзе ў Расіі сустракаліся, ён мне казаў: ты адкажаш за свае словы… Магчыма, чакаў выпадку.

— Не вы, але нехта іншы мог весці такія перамовы са зборнай?

— Не. Нашыя хлопцы на гэта ніколі б не пайшлі. У нас жа сёння футбалісты ў зборную баяцца прыязджаць. Мне следчы кажа: вось, Булыга адзін на адзін выходзіў і не забіў. Будзем разбірацца. Жах!

— Вам асабіста калі-небудзь прапаноўвалі прадаць матч, калі вы былі варатаром?

— Не, ніколі не было такога. Бывала, я памыляўся як гулец…

ДАСЬЕ ЕЎРАРАДЫЕ

Крымінальная справа па артыкуле 253 “Подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных мерапрыемстваў” распачата ў чэрвені 2005 года. Тычылася яна двух адборачных матчаў чэмпіяната Еўропы-2004 — Беларусь—Чэхія (6 верасня) і Малдова—Беларусь (10 верасня). Падставай для завядзення крымінальнай справы сталі матэрыялы, надрукаваныя спартовай газетай “Пресcбол”. Па словах галоўнага рэдактара газеты Уладзімір Беражкова, у 2003 годзе да яго патрапілі касеты з запісамі галасоў, з якіх вынікала, што матчы зборнай Беларусі былі “прададзеныя”.

У ліпені гэтата года следчыя назвалі імя галоўнага падазронага - былога галкіпера зборнай Валерыя Шанталосава. Быццам бы менавіта яго голас гучыць на тых аўдыёзапісах. 26 красавіка 2007 года Шанталосава аб’явілі ў вышук. Зараз ён уваходзіць у трэнерскі штаб навасібірскага ФК “Сібір”.

Віктар Алёхін
-20%
-20%
-30%
-30%
-10%
-21%
-50%
-50%