151 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  2. «На фуфайке фамилия выбита другим цветом». Родные осужденных по политическим статьям о том, как те отбывают наказание
  3. «Путин сделал предложение, от которого нельзя отказаться». Эксперты — об отношении Кремля к «заговору»
  4. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  5. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  6. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  7. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  8. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  9. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  10. Громкие «преступления», которые якобы готовились в Беларуси из-за политики: до и после выборов 2020 года
  11. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  12. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  13. Почему все говорят про футбольную Суперлигу? Рассказываем о скандальном проекте
  14. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  15. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  16. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  17. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  18. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  19. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  20. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости
  21. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  22. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  23. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  24. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  25. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  26. Узнали, что открывается на местах, где были магазины Bigzz
  27. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  28. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  29. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  30. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ


Трэнер бронзавага прызёра Беларусі салігорскага “Шахцёра” ў шоку ад сваіх футбалістаў. Напярэдадні адборачнага матча чэмпіянату Еўропы са зборнай Балгарыі футбалісты беларускай зборнай зноў трапілі ў скандал. У пятніцу салігорскі “Шахцёр” прайграў мінскаму “Дынама” 0:1.

На прэс-канферэнцыі пасля гульні трэнер “Шахцёра” Юры Вяргейчык нечакана публічна абурыўся паводзінамі аднаго са сваіх падапечных. Маўляў, за некалькі гадзінаў да матча той адправіўся з трэніроўкі ў мэблевую краму. Па словах трэнера, за такія рэчы наогул з каманды адлічаць трэба, а ён нічога не можа зрабіць, таму што замены яму ў прынцыпе няма…

Еўрарадыё даведалася, што “адзначыўся” абаронца “Шахцёра” Павел Пласконны, які выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі на матч з Балгарыяй.

Еўрарадыё патэлефанавала Паўлу, і вось як ён пракаментаваў свае паводзіны: “Я скажу так: гуляю я на сваім узроўні. Ніяк не ніжэй. На гульні гэта ніяк не адлюстравалася. Трэнер, у першую чаргу, павінен шукаць праблемы ў сабе, а не ў гульцах”.

Больш таго, па словах Паўла, ён вельмі пакрыўджаны на трэнера. Як сказаў нам спартовец, ад’язджаў ён толькі на 15 хвілінаў. А на пытанне, ці не збіраецца Павел сыходзіць з “Шахцёра”, ён нечакана адказаў: “Калі трэнер у далейшым так будзе выказвацца - канешне. У мяне, дарэчы, праз паўтара месяца кантракт заканчваецца”.

Як падзяліўся з Еўрарадыё сам Юры Вяргейчык, ён ужо проста стаміўся цішком змагацца з абыякавым стаўленнем футбалістаў да працы: “У Салігорску і так гуляць няма каму. І наогул, па вялікім рахунку, я не павінен быў пра гэта казаць. Просто ўжо надакучыла. Калі адзін напіваецца, другі напіваецца, трэці… Усё хаваеш тут. А думаюць, што ўсе праблемы толькі ад трэнера. Не, не ад трэнера. І бываюць такія моманты, калі трэнер ужо не вытрымлівае і кажа пра гэта.

Прафесіяналізм нашых футбалістаў варты паляпшэння, вось і ўсё. У камандзе сёння сем добрых футбалістаў. І калі вы яшчэ пачняце мяне з імі лабамі сутыкаць, то яны наогул адмовяцца гуляць. А калі гэта здарыцца, то каманда будзе змагацца за выжыванне. І ніхто не зразумее, як такое можа быць з “Шахцёрам” у Салігорску”.

Усе дзеянні адбываюцца напярэдадні адборачнага матча чэмпіяната Еўропы, які адбудзецца 2-га чэрвеня. Пласконны трапіў у “галоўную” каманду краіны. У Паўла ўжо ёсць вопыт гульні за зборную, за яго плячыма 2 матчы ў складзе нацыянальнай каманды. Еўрарадыё звярнулася да галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Юрыя Пунтуса, каб ён выказаў сваё стаўленне да гэткіх сітуацый: “Мне б вельмі б хацелася, канешне, бачыць заўсёды эрудзіраваных, інтэлектуальных футбалістаў, асабліва ў зборнай. Пра якіх бы, канешне, менш негатыву пісалася і паказвалася. Але гэта жыццё. Я прыму гэта да ўвагі, але гэта не значыць, што я сёння ўжо павінен па-іншаму глядзець на Пласконнага.

Не, я свае высновы зраблю, але для мяне вельмі важна, каб у той перыяд, калі ён будзе знаходзіцца пад маім кіраўніцтвам, калі ён ужо пяройдзе ў тую галіну, дзе я “для іх пішу законы” і патрабую іх выканання, я буду вельмі спадзявацца, што ў мяне не будзе з ім ніякіх інцыдэнтаў.

А самае галоўнае - гэта як ён будзе выглядаць на футбольным трэніровачным полі. То бок да гульні толькі гэты паказчык, гэты крытэрый мяне падштурхне да вызначэння складу”.

Гэта паабяцаў нам і сам Павел. На пытанне, ці не хвалюецца ён, што гэты выпадак неяк паўплывае на яго футбольную кар’еру, мы пачулі: “Я так не думаю. Я думаю, што тыя трэнеры, каму трэба, ведаюць мой узровень. Калі я перайду ў іншую каманду, я пастараюся іх не падвесці”.

Такі вось забаўны беларускі футбол.

Аляксандра Чалей
-35%
-10%
-5%
-46%
-15%
-21%
-50%
-40%
-20%