Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  2. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  3. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  4. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  5. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  6. «Письма Шрёдингера» и рассказы в неволе. Максим Знак в заключении написал более сотни произведений
  7. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  8. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  9. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  10. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  11. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  12. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  13. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  14. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  15. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  16. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  17. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  18. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  19. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  20. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  21. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  22. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  23. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  24. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  25. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  26. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта
  27. «Семь лет врачи думали, что симулирую». История Анжелики, которая больна дистрофической миотонией
  28. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  29. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  30. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим


фото12 сакавіка ў блогах з’явілася інфармацыя пра тое, што гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і літоўскага клуба “Каўнас” Алега Страхановіча ў нецвярозым стане знялі з цягніка “Мінск-Вільня” на беларуска-літоўскай мяжы.

Прадчуваючы скандал, мы знайшлі аўтара гэтага поста - жж-юзера kauboj, які сапраўды ехаў у Вільню адным вагонам са Страхановічам і Вячаславам Глебам - іншым беларускім легіянерам “Каўнаса”.

Па словах kauboj’a, усю дарогу да мяжы футбалісты, не саромячыся іншых пасажыраў цягніка, ужывалі нешта бранябойнае.

Сведка: “Беларускія памежнікі іх пазналі і асабліва заўвагаў не рабілі, а вось на памежным пункце Кяна зайшлі літоўцы, і адразу пачаліся пытанні, і была вельмі-вельмі неадэкватная брудная лаянка ў адказ.

Яны ўпіралі, што едуць граць за клуб “Каўнас”, але памежнікі, мабыць, балелі за “Жальгірыс”.

У выніку паўабаронцу нацыянальнай зборнай Беларусі Алега Страхановіча скруцілі і вывелі з цягніка. Вячаслаў Глеб, пабачыўшы гэта, суцішыўся і не стаў заступацца за сябра.
Спраўдзіць гэтую інфармацыю было надзвычай складана.

У Літве ўчора быў выходны - нашыя паўночныя суседзі адпачывалі пасля Дня аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці, святкаванне якога выпадае на 11-е сакавіка.

Абарваўшы тэлефоны тузіна літоўскіх памежнікаў і чыноўнікаў, журналісты "Еўрарадыё" выйшлі на Сігітаса Шукаўскаса, дзяжурнага Віленскага атраду Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі ў Міцкунай, якому падпарадкоўваецца памежны пост у Кяне.

Сігітас Шукаўскас: “Алег Стра-ха-новіч? Першыя звесткі такія: ён у нецвярозым стане штурхаў правадніцу, пагражаў…Звярнуліся да нас. Мы знялі яго з цягніка і перадалі ў паліцыю ў выцвярэзнік. Канфлікт там нейкі быў. А так - дакуманты ў яго былі ў парадку”.

Спадар Шукаўскас паведаміў, што на момант высадкі з цягніка ў крыві Алега Страхановіча было 1,8 праміле алкаголю - гэта прыкладна адпавядае 400 грамам гарэлкі.

Сведка: “Нават на памежным пункце - там крама бязмытнага гандлю… Спадар Страхановіч гэтым скарыстаўся і набыў яшчэ бутэлечку”.

Лепш бы “Страх” не бегаў у duty-free… Праўда, здольнасць беларускага футбаліста трымацца на нагах пасля такой дозы алкаголю не можа не выклікаць захаплення.

Трэба спадзявацца, што падчас матчу адборачнага цыклу чэмпіяната Еўропы-2008 супраць каманды Люксембурга наш паўабаронца прадэманструе такую ж непахісную ўстойлівасць.

Юры Пунтус выклікаў на гэтую гульню, што адбудзецца 24 сакавіка, і Алега Страхановіча, і Вячаслава Глеба…

Нават сорамна прызнавацца, але пра прыгоды футбалістаў на беларуска-літоўскай мяжы Юрый Іосіфавіч нічога не ведаў да нашага тэлефанавання.

Юры Пунтус: “Ніхто мне не казаў… Ён трэніруецца ў Каўнасе, таму мне неяк цяжка пакуль што ў гэта паверыць! Дзякуй за інфармацыю, я пакуль што нічога не адкажу, таму што… я пагутару з футбалістамі, даведаюся, і тады неяк мне будзе…”

Кажуць, што літоўскі Каўнас для малодшага Глеба і Алега Страхановіча - гэта толькі прыступка на шляху да больш значнага трансфера ў “Хартс” з Эдзінбурга.

Але, каб мець права граць у шатландскай прэм’ер-лізе, беларускім футбалістам трэба пакінуць за плячыма пэўную колькасць матчаў за нацыянальную зборную сваёй краіны.

Таму падчас гульні з Люксембургам абодва “спартоўцы”, хутчэй за ўсё, з’явяцца на полі. Што ж, чарговы раз пажадаем нашым удачы… Але асабіста я не здзіўлюся перамозе сборнай Люксембурга.

Мікалай Карняйчук
-10%
-10%
-10%
-15%
-10%
-50%
-21%
-70%
-55%
-21%
-10%
-20%